ў 6-томнай гісторыі Беларусі [12, с. 353]. Аднак найбольш грунтоўна праблема распрацавана Ф. А. Свінціцкім у артыкуле «Лоеўскі плацдарм» [13]. Аўтар падрабязна з указанием канкрэтных дат прааналізаваў дзейнасць падраздзяленняў на тэрыторыі Лоеўскага раёна ў кастрычніку 1943 г. Абапіраючыся пераважна на дакументы, выяўленыя ў Центральным архіве Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, гісторык доказна сцвярджае, што «у бітве за Днепр на тэрыторыі Беларусі менавіта Лоеўскі плацдарм стварыў умовы для далейшага наступления» [13, с. 36]. Разам з тым, як адзначае аўтар, «поспех на кожным плацдарме быў аплачаны крывёю тысяч салдат. Не стаў выключэннем і Лоеўскі плацдарм. Паводле афіцыйных даных, на тэрыторьй раёна пахавана 9050 савецкіх воінаў, прычым амаль усе яны загінулі ў баях за плацдарм» [13, с. 36]. Высновы даследчыка ўзмацняюць прыведзеныя ў артыкуле табліцы «Баявы і колькасны склад злучэнняў 65-й арміі на 15 кастрычніка 1943 г.», «Баявыя вылеты штурмавікоў за кастрычнік 1943 г.», «Звесткі аб перакідванні на плацдарм франтавых рэзерваў», «Страты 65-й арміі ў другой палове 1943 года», узятыя ў Цэнтральным архіве Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі [13, с. 30, 34, 36].
Патрэцяе, вывучэнне пытанняў, якія ў ранейшыя часы асвятляліся лаканічна. Так, А. М. Літвін, выкарыстоўваючы раней невядомыя шырокаму колу даследчыкаў дакументы, раскрывае новыя старонкі ўзаемадзеяння партызанскіх атрадаў і брыгад з Чырвонай Арміяй на розных этапах Вялікай Айчыннай вайны, выдзяляе і характарызуе віды ўзаемадзеяння – стратэгічнае, аперытыўнае і тактычнае. Падкрэсліваючы, што партызанскі фактар, пад якім гісторык разумее «у шырокім сэнсе ўсе формы барацьбы ў тыле ворага, галоўнай з якіх з’яўлялася ўзброеная барацьба партызанскіх фарміраванняў» [14, с. 4] «набыў у 1942 г. стратэгічнае значэнне і стаў састаўной часткай савецкай стратэгіі вядзення вайны» [14, с. 7], аўтар у другім артыкуле адзначае, што «за шматгадовую працу ў архіве нам не ўдалося знайсці матэрыялаў з прамымі згадкамі пра непасрэднае аператыўна-стратэгічнае ўзаемадзеянне партызанскіх сіл, як паказвае аналіз дакументаў ЦШПР і БШПР, у партызанскіх штабах існавала ў асноўным доўгатэрміновае планаванне (асенне-зімовы, вясенне-летні перыяд), а таксама распрацоўваліся планы правядзення канкрэтных аперацый лакальнага маштабу» [15, с. 8]
Шмат фактаў, дакументаў і ўспамінаў пра вызваленне асобных раёнаў і гарадоў Беларусі ўтрымліваецца ў кнігах «Памяць». Напрыклад, у другой кнізе гісторыка-дакументальнай хронікі Брэста змешчаны ўрыўкі з апублікаваных успамінаў удзельнікаў вызвалення горада (У. I. Байкова, А. А. Лучынскага, Г. М. Корчыкава, С. А. Піразева, В. С. Антонава, В. М. Мальцава, Я. Д. Чарнышова, М. В. Харытонава, С. П. Дземчука, П. А. Бялова, В. П. Барадзіна, Д. К. Мількова), а таксама мемуары I. Б. Камякова, якія знаходзяцца ў Цэнтральным архіве Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. Істотна дапаўняюць карціну выяўленыя тамсама тэксты загадаў Вярхоўнага Галоў-накамандуючага, данясенні камандуючага вайскамі 1-га Беларускага фронта К. К. Ракасоўскага, вытрымкі з журналаў баявых дзеянняў асобных вайсковых фарміраванняў