там віравалі падлеткі.
Студэнт Ігнат Мазур адчуў, як самота холадам агорала яго знутры. Што ён тут робіць з гэтымі дзяўчатамі, адной з якіх быццам нечым абавязаны – толькі чым? Што яму з гэтага тэлебачання, дзе нельга прыбартаваць звычайны літаратурны сюжэт, дзе яго ва ўпор не хочуць бачыць нават цяпер, а не толькі ў будучыні? Там, у сталіцы, засталася Святлана Конкіна, з якой адной яму б хацелася аказацца зараз побач. Дзе яна ў гэтыя хвіліны, з кім праводзіць вечар, альбо сядзіць адна? Урэшце, раптам успомніў Ігнат Мазур, ён жа па-ранейшаму амаль нічога пра яе не ведае: хто яна, адкуль, хто яе айчым, маці, нават якой яна ўсётакі нацыянальнасці? Хоць што яму, акрамя цікаўнасці, да апошняга?
Ён выцягнуў з кішэні партманет і палічыў грошы. Заставалася не так і багата ад заробленага на мінулых, пазалеташніх вакацыях, але калі палічыць, колькі дзён яму тут пакутаваць, то можна… Так, выйсце ёсць. Можна вечарам ляцець самалётам у сталіцу, а праз суткі вяртацца назад. Наўрад ці нехта яго тут будзе пасвіць. Дырэктар Кухарчук? Рэдактар Шахто? Ды ім усё роўна – толькі каб было ціха і не адбылося ніякіх незбалансаваных сітуацый.
Затое ён будзе бачыцца са Святланай Конкінай. «Насланнё» – нібы збоку падумалася яму пра сябе, але з усім гэтым ён не можа пакуль саўладаць. Дык зноў жа – няхай будзе, як будзе.
К ночы Юля Маракова ціха праслізнула да яго на канапу. Прыціснулася аголеным целам, нешта зашаптала, аж уздрыгнула ад таго, што ў ім адразу абудзілася эрэкцыя. Сама адказала на гэта разняволена і ўмела.
Калі ўжо сцішана ляжалі побач, сказала на вуха:
– Хоць тут мы разам. Пажыць нармальна нельга.
– А як жа Гусакова за шырмай? Спіць, ці не?
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.