Ігар Сідарук

Выкраданьне вепрука


Скачать книгу

нібыта Андрэйка самага апальнага кандыдата як мае быць падтрымаў. І ня толькі грашыма, а яшчэ тым-сім. О, ці не да яго цяперака першы куркуль местачковы матаецца? Ну, то ня дзіва, што справы ягоныя… бы хер у масьле… а тут!.. хоць зачавіся!.. Сваты, бляха!.. Патрэбныя яму тыя сваты, бы сабаку на срацы скула!..

      Грысь зноў пацягнуўся да бутэлькі, зьмесціва якое ўжо боўталася на самым донцы.

      Рэшткі самагонкі піліся, нібы вада; нават вада магла зараз паказацца Чаравячку смачнейшаю. І пакуль ён марудна глыкаў гар, якая нават ня смыліла, у галаве барухалася, бо чорт у палонцы, тупое, ірванае шмацьцё думак: “Парсючкі, чакаляды… Прэзыдэнцкі гранатамётчык… Як устану – панам стану!.. Жывем, бы мышы ў засерні… Ладна! Гарэлкі я вам… ад пуза… яшчэ ёсьць… у хлеўчуку прыкапана… А жраць чаго?.. То ж няма нічога!.. Ну, Наталка! Ну, сучка!.. От, зараза! Тут шкварку добрую… І сальцісона! А то падумаюць… Што шпань-галадрань якая!.. Што… Сьвербіянка ёй… шмоньку дзярэ!.. А-а!.. Пляваць!.. Дурная дачка – дурное й вясельле. Бач ты, у гараду сьмятана смачнейшая. І гною меньш… І сьвіньні ня рохкаюць. От, бы вас усіх і накарміць тым гноем сьвінячым… Тым гноем!.. Сьвінячым!..”

      У той момант, як апошняя кропля первачыны кранулася сьценак перапаленага грысевага страўніку, шмацьцё думак з галавы ягонай некуды сплыло, і на вольнае мейсца нечакана ўстрэмілася авантурная ды ва ўсіх адносінах рызыкоўная пляна.

      Грысь, адштурхнушыся ад стала, узьняўся, спрабуючы захаваць раўнавагу. Калі падлога выраўнялася ды зноў выпрасталася больш-меньш паралельна столі, ён вызірнуў ў вакно: там панавала самая сярэдзіна цёмнае і, на шчасьце, бязьмесацавае ліпеньскае начы. “Самае тое!” – падумаў Грысь ды пачаў катурхаць сваю жонку:

      – Марыська, уставай!

      – А! Што?.. – падхапілася Чаравячка.

      – Ціха! – Грысь вырачыў на яе страшныя вочы. – Слухай… – ён падсеў ушчыльню да жонкі, наблізіў да яе свой гарачы чырвоны твар.

      – Што? Што ты?.. – ніяк не магла даўмецца Марыля, чаго ён ад яе хоча.

      – Ды ціха ты! – злаваўся і Грысь. – Наталку разбудзіш… Слухай, што я табе скажу…

      – А што такое?

      – Гаўно рабое! – лаянуўся Чаравячка ды пачаў урэшце п'янотна, хутка, праз пень-калоду распавядаць жонцы пра сваю авантуру.

      Яна, рачачы на яго вокамігам ацьверазелыя вочы, то матляла галавою, то адсоўвалася да сьцяны, то проста глядзела яму ў твар, ані ня верачы, што ўсе гэтыя мужавы словы насамрэч ды па-сур‘ёзнаму.

      – Ох, Грысю! – сполах так і гнуў ейную няшчасную постаць да ўскалмачанае пасьцелі. – Ты гэта напраўду?..

      – Напраўду, бляха, напраўду!

      – І не баісься?

      – А-а!.. – толькі пляснуў рукою па бруднай прасьціне Грысь. – Але разам трэба.

      – Што – разам?

      – Ну, ісьці… Разам! Адзін я не давалаку…

      – Вой, не! – Марыля не заўважыла, як раскусіла да крыві на губе больку. – Дурное ты…

      Далей, аднак, Марыля не дагаварыла. Бо Грысь узьняўся з канапы, пачаў узьдзерваць ногі ў старыя свае нагавіцы,