Виктор Правдин

Вяртанне з апраметнай


Скачать книгу

у добрай кампанii, а далей, пасля некалькiх кiлiшкаў гарэлкi, усё iшло як па масле…

      Потым Калеснiк заўсёды зласлiва кпiў з гэтых чыноўнiкаў, напачатку ганарлiва-пыхлiвых, а потым прынiжаных i плаксiвых, гатовых заплацiць любыя грошы, абы толькi ўсё засталося шыта-крыта.

      З пэўнага часу Ядзя пачала адчуваць крыўду, лiчачы, што саўдзельнiкi робяць менш, а атрымоўваюць усе роўна. Асноўную работу выконвала яна, таму мець павiнна больш. Праўда, выказаць нязгоду Калеснiку пабойвалася, але выйсце знайшла: з пэўнага часу, перш чым мiргануць святлом, падаць знак Сержу i Iвану, употайкi шастала па кiшэнях спячых клiентаў i забiрала частку грошай.

      Аднойчы Ядзя паспяшалася, не дачакалася, пакуль клiент засне. Толькi яе рука слiзганула ў кiшэню пiнжака, што вiсеў на спiнцы крэсла, як клiент узбычыў галаву i вылупiў чырвоныя вочы, куды толькi i сон падзеўся.

      – Значыць, краля, чысцiш кiшэнi? – ухапiў ён Ядзю за рукi. – Я ў мiлiцыю зараз пазваню.

      Ядзя перапужалася толькi на нейкую хвiлiну. Напамiн пра мiлiцыю надаў рашучасцi, яна з усёй сiлы штурханула клiента, кiнулася да дзвярэй, але чалавек, хоць i быў на добрым падпiтку, аказаўся спрытнейшы за яе.

      – Не-е, краля, – перахапiўшы Ядзю ў дзвярах, зарагатаў ён, – мiлiцыю выклiкаць не буду, разлiчышся iншым…

      Ядзя супрацiўлялася моўчкi, крычаць баялася, каб i сапраўды хто з суседзяў не выклiкаў мiлiцыю. Клiент павалiў яе ў ложак, iрвануў на грудзях сукенку. Матэрыя неяк жаласлiва заскавытала, Ядзя ўскрыкнула i раз’ятрана ўчапiлася кiпцюрамi ў твар гвалтаўнiка. Ён дзiка рыкнуў i бесцырымонна, наводмаш стукнуў кулаком Ядзi ў лоб… На нейкi момант Ядзя страцiла прытомнасць, а калi ачомалася, зразумела ўсю безвыходнасць свайго становiшча. Яна ляжала ў ложку, а клiент, дамогшыся свайго, цяжка соп. Цяпер ён быў уладаром яе паралiзаванага непрытомнасцю i страхам цела. Нязведаны дагэтуль пякучы боль з кожным рухам гвалтаўнiка ўладарна ўрываўся ў яе, а нiз жывата, здавалася, палыхаў агнём. Ёй стала прыкра i гiдка, з вачэй пырснулi слёзы горычы. Крыўда i боль iрвалi душу. Ядзя ў гэты момант жадала толькi аднаго: каб гэты вялiкi, цяжкi чалавек з лысай галавой хутчэй задаволiўся i пакiнуў яе ў спакоi. Ёй не хапала паветра, Ядзя задыхалася, але зрабiць нiчога не магла, рукi з апошнiх сiл, больш па iнерцыi, адштурхоўвалi таўстуна, пакуль раптам пальцы выпадкова не зачапiлiся за шнур вiсячага над ложкам бра.

      Рашэнне прыйшло адразу. Яна намацала выключальнiк, замiргала святлом. Лысы не звярнуў на мiрганне анiякай увагi, а Ядзi было ўсё роўна, што станецца з ёй, што зробiць Калеснiк, калi ўбачыць яе ў гэткiм стане, толькi аднаго нясцерпна жадала – скiнуць гэтую брыдкую, потную тушу i вызвалiцца ад пякучага болю ў жываце…

      Ядзя не чула, як Калеснiк адмыкаў дзверы, не бачыла, як хаўруснiкi ўвайшлi, толькi ў нейкi момант усiм целам адчула, як гвалтаўнiк раптам сутаргава затузаўся, ва ўсе бакi пырснула кроў, лысая галава безжыццёва звалiлася на яе плячо. Першы спахапiўся Iван. Ён перакулiў лысага i, не зважаючы на расхрыстаную, голую Ядзю, iстэрычна закалацiў яго далонямi па шчоках. Галава клiента безжыццёва хiсталася з боку ў бок, застылыя абыякавыя вочы