не дрыжы ты так! Пайшлі. – з упэўненым тонам прамовіў незнаёмы, падаў руку Алесю.
5.
У цэнтры горада, сярод разбураных дамоў, стаяў адзіночны некрануты двухпавярховы будынак. Дробныя кроплі дажджу працягвалі біць па яго чырвонаму даху. Вецер злёгку заганяў дождж у незашклёныя вокны пабудовы. А малюсенькія пырскі мачылі апошнія каляваконныя пыльныя куткі паверхаў.
Сцены першага паверха цвёрда трымалі на сабе ўвесь будынак, нягледзячы на часткова абсыпаную, расколатую белую тынкоўку. На пыльнай падлозе ляжала мноства разламаных і ацалелых драўляных рам выставачных карцін. Саміх жа палотнаў на першым паверсе відаць не было. Адно металічнае крэсла, перавернутае ножкамі ўверх, тырчала з кучы рознакаляровага смецця. Паўсюль былі раскіданыя гільзы. Некалькі кавалкаў чырвонай цэглы валялася каля сцен. Вельмі шмат дробных аскепкаў ад пабітага шкла і люстэркаў. Жалезабетонная лесвіца, якая злучала два паверхі, знаходзілася ў паўразбураным стане. У ёй не хапала некалькі цэлых прыступак. Уваходных дзвярэй таксама не было і холад вольна гуляў па ўсіх памяшканнях. Каля шырокага дзвярнога праёму ляжала пара мёртвых салдат, іх яшчэ мінулым днём зацягнулі сюды, падчас выбухаў ад бомбаў і мінамётаў. Целы былі накрытыя цёмна-зялёнай тканінай, якая хавала халодныя твары салдат.
Капітан Катляроў, які кіраваў усёй дэсантна-штурмавой групай салдат, набліжаўся да будынка. За яго спіной, услед за ім, ішлі двое салдат. Камандзір быў упэўнены ў тым, што ён першым убяжыць у ацалелы будынак з двума салдатамі. Але тут, у закінутай карціннай галерэі, ужо знаходзіўся радавы Агуркоў. Каравокі, высокі, худы хлопец з выцягнутым тварам, злёгку падрыгваў ад халоднага патоку паветра, што цягнуўся з усіх вокнаў. Салдацік не здымаў з сябе ўжо высахлы чорны плашч з цела, ён ахутаўся ім, спрабаваў, як мага больш, сагрэцца. Сціснуўшыся ў сухім куце, Агуркоў сваімі тонкімі пальцамі піяніста, трымаў перад сабой аўтамат. Пры гэтым напружана ўслухоўваўся ва ўсе навакольныя гукі.
У момант, калі ў будынак увайшоў устрывожаны камандзір з двума салдатамі, юны Іван Агуркоў хутка падняўся з падлогі, выпрастаўся і прыбраў з бледнага твару разгублены выгляд. Плашч раскрыўся і Агуркоў усім сваім целам імгненна адчуў і прыняў увесь холад вясновай раніцы. Ён задрыжаў яшчэ мацней.
Круглатвары Катляроў, ступаючы на дробныя аскепкі шкла, падышоў да Івана.
– Ты тут адзін? – спытаў з сур'ёзным выглядам капітан, апусціўшы шырокія русыя бровы над блакітнымі вачыма.
– Так дакладна. – адказаў Агуркоў, і сціснуў усе свае цягліцы тонкага цела, каб пазбегнуць дрыжыкаў перад капітанам.
Затым, калі Катляроў адышоў, радавы тут жа расслабіўся і зноў задрыжаў.
Упэўнены ў сабе камандзір не давяраў Агуркову з-за яго юнага ўзросту, лічыў, што Іван не абыходзіў усе памяшканні, а проста сядзеў тут у чаканні прыходу яго таварышаў па службе. І каб пераканацца ў словах Агуркова, Катляроў моўчкі паказаў рухам рукі і пальцаў радавому