капітан Катляроў паправіў чорныя пальчаткі і адышоў ад салдат, шырокімі крокамі падышоў да свайго пакінутага плашчу, страсянуў з яго апошнія кроплі. Затым сваімі буйнымі пальцамі ён выцягнуў з кішэні шэрай уніформы рацыю. Уключыў яе. Акрамя шуму перашкод і перыядычнай цішыні, рацыя нічога не перадавала. З вялікім засмучэннем, ён кінуў бескарысную сувязь і злосна прагаварыў пра сябе некалькі лаянкавых слоў. Паглядзеў на радавых салдат, засмучаючы сябе няпоўным атрадам замацаваных да яго байцоў.
Аб радавым Зуйко быццам бы зусім забыліся. А ён ужо збудаваў паміж прыступкамі над абрывам масток з драўляных рэшткаў і правадоў, і падняўся на другі паверх. Салдат узяў пісталет у рукі і павольна ішоў па калідоры другога паверха, ступаючы на захламлёную падлогу. Пад падэшвамі, нібы дробкі, хрусцелі трэскі ад разарваных дзвярэй. Калідор, дзе злева толькі ваконныя праёмы, а справа кабінеты, быў жудасным. Чорныя плямы ад выбухаў і рэдкія сляды ад куль маляваліся на сценах. Зуйко непахісна выконваў задачу: пільна ішоў наперад, з асцярожнасцю, па чарзе зазіраў у кожнае памяшканне, размахваў зброяй. Лётала мёртвая цішыня. Ляжала мноства забітых целаў у цывільным, як кучамі, так і паасобку, як раскіданыя лялькі. Невялікія вочы маладога салдата не палохаліся мерцвякоў, Зуйко быў толькі здзіўлены жудаснай крывавай расправай над ні ў чым невінаватымі людзьмі.
На першым паверсе ўсе насцярожыліся, калі праз нейкі час з другога паверха пачуўся грукат, быццам нешта ўпала, разбілася на кавалкі. Гэта была адзіная ваза, якая цудам змагла ацалець у бітвах і пасля бамбаванняў. Але, радавы Зуйко, які спешна вяртаўся назад да камандзіра, зачапіў яе сваім цяжкім чорным абуткам. Ён хутка перабіраў ногі, спускаўся па лесвіцы.
– Камандзір! – адчуваючы холад, сказаў ён. – Чалавек…там…чалавек! – крыху заікаючыся, таропка паведаміў малады салдат.
Агуркоў і Мельнік адразу павярнуліся на голас, адкінуўшы загад сачыць за сумным архітэктурным краявідам. Тады камандзір рэзка павярнуў галаву і зірнуў сярдзітымі вачыма ў іх бок, прымусіў салдат вярнуцца да сваіх абавязкаў. І тут жа павярнуў галаву на занепакоенага салдата Зуйко.
– Вораг? – падхапіўшы аўтамат і звесіўшы бровы, спытаў Катляроў.
– Цывільны.
Камандзір здзівіўся, затым зноў адвёў свой погляд ад схуднелага твару радавога Зуйко і аслабла звярнуўся да астатніх:
– Вы, двое, заставайцеся тут. Глядзіце ўважліва.
А пасля, не губляючы часу, хутка пакрочыў да лесвіцы.
– Зуйко?! За мной! – злосна, быццам адчуваючы нейкую здраду, сказаў Катляроў.
Яны разам акуратна падняліся па паўразбуранай лесвіцы на другі паверх. Пакінуўшы Агуркова і Мельніка на першым.
Тым часам, за сценамі карціннай галерэі, сціхла змрочнае надвор'е. Ужо не было відаць халодных кропель дажджу. Стаяла цішыня і выразна праглядалася разбітая архітэктура горада. Іван Агуркоў, крыху схаваўшыся, стаяў ля ўваходу. Ён адчуваў усю тую ж лянівасць і трапятанне, не жадаючы звязвацца з праціўнікам. Яго хударлявае цела не дрыжала