Anatol Starkou

Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси


Скачать книгу

align="center">

      Занавес

      Дакладна не памятаю калі, але яшчэ не быў жанаты – недзе ў 1975—1976 гадах, мая будучая жонка прывяла мяне ў Мінску ў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, як ён зараз называецца, і маёй першай операй стала «Аіда» Джузэпэ Вердзі.

      Так мне гэтае дзейства спадабалася, што да сёння памятаю нейкую партыю і часам напяваю. З тых часоў люблю оперу. Калі ў 2003 годзе апынуўся ў Нью-Ёрку, то стаў хадзіць у Метраполітэн-оперу. А пачынаў я ў Штатах будаўніком, бо першыя тры гады быў нелегалам: у сэнсе знаходзіўся ў ЗША легальна, але не меў права на працу і ўсё ж працаваў, каб былі грошы на пражытак. Дык вось, часам пасля працы прыязджаў у Метраполітэн-оперу, купляў самы танны квіток на стаячае месца, бо мала зарабляў, і, стоячы за апошнімі радамі партэра, слухаў тую ж самую «Аіду», што ў Мінску. Толькі ў Метраполітэн-оперы артысты былі з усяго свету. Дарагія і выдатныя артысты. І вось за некалькі гадоў у Штатах зразумеў амерыканскую оперу.

      А давайце тых жа артыстаў і тую ж дэкарацыю «Аіды», той жа аркестр і таго ж дырыжора перавязём з Метраполітэн-оперы ў Вялікі тэатр Беларусі, ці наадварот – з Вялікага ўвесь запас у Метраполітэн-оперу! Ноты і партыі, ды мова арыгінала, зразумела, тыя ж будуць. Тушым святло. Слухаем. У цемры. Бо там і там слухаем оперу цемры. А ведаеце, чым адрозніваецца атмасфера ў двух тэатрах, калі пасля фіналаў уключаюць святло? У Вялікім, нават калі купіў самы танны квіток, не адчуваеш сябе жабраком. Дый пры жаданні можаш купіць квіток на месца ў першых радах каля сцэны.

      Купіць квіток на месца ля сцэны ў Метраполітэн-оперы нават думак у мяне не ўзнікала. Бо за амаль дваццаць гадоў майго наведвання Метраполітэн-оперы я, здаецца, не заплаціў столькі грошаў за ўсе квіткі ў партэры, на балконе ды за стаячыя месцы, колькі каштуе адно месца ля сцэны. У маёй любімай Метраполітэн-оперы адчуваеш сябе нявольным чалавекам, жабраком. А «Аіда» адна і тая ж. Ноты і партыі, ды мова арыгінала, зразумела, тыя ж, артысты і дэкарацыя сцэны, аркестр і дырыжор, мы ж дамовіліся, адны і тыя ж, а ў амерыканскай оперы чамусьці адчуваеш сябе жабраком.

      Можа, настальгія? Можа. А можа, быццё іншае. Заходняе.

      Кажуць, шмат вякоў таму на Захадзе з’явіліся людзі багатыя і бедныя, якія працавалі на першых. з'явіліся гаспадары прыватнай уласнасці і немаёмныя / жабракі. І тады ж, кажуць, тыя жыхары вырашылі, што меншасць будзе багатай, а большасць – беднай. Гэтае эпахальнае рашэнне яны назвалі дэмакратыяй, ды тады ж прыбілі там- сям шыльды «Дэмакратыя», і гэтае прапагандысцкае слова СМІ іхніх багацеяў данеслі непасрэдна да розуму і сумлення заходніх грамадзян. Так склалася заходняя дэмакратыя, пры якой багаты дэмакратычны сугаспадар заўсёды меў рацыю, а бедны дэмакратычны чалавек заўсёды бачыў тыя прапагандысцкія шыльды праз СМІ багацеяў.

      Крыху пазней, кажуць, міма тых шыльдаў праходзілі нашы постсавецкія беларускія еўрапейцы апазіцыянеры Лебедзь, Рак і Шчупак, якія ў Беларусі на адным квадратным еўрапейскім кіламетры і араць побач не стануць, але цягнулі і цягнуць беларусаў у Еўропу. Нашы