Anatol Starkou

Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси


Скачать книгу

ў Нью-Ёрку прэзентаваў наш галоўны збеглы адраджэнец нацыі на Захадзе.

      Што сталася пасля краху СССР у Расіі і Ўкраіне пасля набыцця незалежнасці, то-бок пасля палітыкі тагачаснай прыватызацыі, мы бачым. Там атрымалі тую ж маю любімую нью-ёркскую Метраполітэн-оперу – у ёй тыя ж Гаспадары і Рабы, Паны і Халопы. Вось што зрабіла з былых савецкіх людзей прыватная ўласнасць. Дык вы, тутэйшыя, таксама хочаце падзяліцца на Паноў і Халопаў? Надакучыла адчуваць сябе роўнымі вольнымі людзьмі ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета ў Мінску? Назад у будучыню хочаце гадоў так на сто з гакам да дэмакратычных Паноў і дэмакратычных Халопаў? Бо апазіцыянеры, якія сабралі подпісы і падалі паперы ў ЦВК на кандыдата ў кандыдаты на пасаду Прэзідэнта ў 2020 годзе, намякалі, маўляў, пасля перамогі на выбарах увядуць інстытут прыватнай уласнасці. Даўно Панамі і Халопамі не былі, тутэйшыя?

      27 лютага 2019 года праз Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА) я адаслаў ліст на імя Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, бо ў пачатку сакавіка павінна была адбыцца – і адбылася – яго сустрэча з прадстаўнікамі СМІ і грамадства. Вось тэкст майго ліста цалкам:

      «Спадар Лукашэнка! Я 16 гадоў жыву ў ЗША, беларус, грамадзянін Беларусі. Ніколі за вас не галасаваў, але гадоў дзесяць таму тут у Нью-Ёрку да мяне даляцела, што беларускі народ у сваім выбары-1994 не памыліўся, калі абраў Вас кіраўніком РБ. Збольшага зразумеў сутнасць амерыканскага капіталізму, які, як і іншы заходні, заснаваны на прыватнай уласнасці ў аснове эканамічных адносінаў, і таму лічу, што дзяржаўны капіталізм у Беларусі ўсё ж лепшы варыянт накірунку эвалюцыйнага развіцця постсавецкага беларускага грамадства, эканомікі ды пабудовы незалежнай дзяржавы РБ. Калі Вы, спадар Лукашэнка, будзеце балаціравацца на наступных выбарах на пасаду Прэзідэнта Беларусі, то я буду за вас галасаваць у Консульстве РБ у Нью-Ёрку. Але прашу адказаць на важкае для мяне пытанне: „Ці пакінеце Вы надалей дзяржаўную ўласнасць у якасці асновы эканамічных адносінаў у Беларусі?“ Спадзяюся на станоўчы варыянт адказу. Дзякуй, Anatol Starkou».

      У пачатку сустрэчы з грамадскасцю ў размове з эканамістам Яраславам Раманчуком Аляксандр Рыгоравіч зачытаў кавалак майго паслання ў частцы пра прыватную ўласнасць, маўляў, гэты інстытут не павінен быць на Беларусі. Значыць, мы з ім разумеем адзін аднаго.

      Імярек-1м: «26 лет ни одного удачного проекта! Прососаны инвестиции в сельском хозяйстве, деревообработке и социальной сфере, циклическая девальвация и стабильное обесценивание нацвалюты, на этом фоне откровенно диверсионный спич о ненадобности реформ? С кем учиться?»

      Anatol Starkou: «Вместе с коровами и коровьими лепёшками за одной партой в наших коровниках. Это мы. Это наша цивилизация. Или эти оппозиционные власти, белорусы и белоруски, которые недавно стояли вблизи Комаровского рынка в очереди, чтобы поставить подписи за оппозиционных власти кандидатов в кандидаты, иной цивилизации? Это не их коровьи лепёшки в коровниках? Это только лукашенковские?