Андрэй Сідарэйка

Хабар


Скачать книгу

браток, з цуда-памочніцай Фросяй. А я сваё адгараваў, – прагаварыў ціха ён.

      На кухні ля акна Адась запаліў. На гэты раз яму пра інструкцыю ніхто не нагадаў. І на душы стала лагодна.

      Рыбацкі сакрэт

      Гумарэска

      На выхадных усе знаёмыя адпраўляліся вудзіць рыбу, адзін я – на дачу. Пакуль сябры цягалі шчупакоў, я корпаўся ў агародзе. У рэшце рэшт, такая несправядлівасць мне надакучыла, і я накіраваўся ў спецыялізаваную краму па рыбалоўныя прынады.

      У суботу выбраўся на рэчку. Закінуў вуду і стаў чакаць. Але ні праз гадзіну, ні праз дзве паплавок так і не варухнуўся. Яго не гайдаў нават вецер.

      Неўзабаве непадалёк заўважыў дзеда, які раз за разам цягаў рыбу. Падышоў і кажу:

      – Добры дзень! Ведаеце, я пачатковец у рыбалоўстве, не маглі б даць якую-небудзь параду?

      Стары ўсміхнуўся і прамовіў:

      – Галоўны сакрэт – у прыкметы трэба верыць. Я, напрыклад, на рыбалку ўжо трыццаць год толькі ў касцюме хаджу. Рыба бачыць, што сядзіць салідны чалавек, таму і клюе.

      Пачухаў я патыліцу, склаў вуду і адправіўся назад ні з чым. Аднак паабяцаў сабе, што наступны раз абавязкова вярнуся з уловам. Тым больш цяпер скарыстаюся рыбалоўным сакрэтам.

      Праз тыдзень, апрануўшы лепшы касцюм, накіраваўся на рэчку. Закінуў вуду, стаў чакаць. За гадзіну толькі некалькі невялічкіх карасікаў злавіў. Відаць, думаю, не дзейнічае дзедава прыкмета. І тут непадалёк убачыў мужчыну, які ўмела цягаў рыбу, вялікую і бліскучую. Я да яго:

      – Падкажы, браце, што рабіць? Як рыбы налавіць? – пытаюся. – Нават лепшы касцюм апрануў, а яна не клюе.

      – Што касцюм, – адказаў той. – Рыбалка – гэта табе не хухры-мухры, тут трэба дакладна ведаць, што рыбе падабаецца. А любіць яна тонкі пах парфумы. Вось я набываю самую лепшую – французскую. Чуеш водар?

      Я прынюхаўся. Здавалася, і сапраўды, ад рыбака ішоў прыемны пах дарагой парфумы.

      – Ага, чую, – адказаў я.

      – Вось у гэтым і сакрэт, – падміргнуў новы знаёмы.

      Сабраўшы свой няхітры ўлоў, накіраваўся дадому. А па дарозе зайшоў купіць адэкалон. Трэба ж было прыслухацца да парады мужчыны.

      Як насталі чарговыя выхадныя, зноў адправіўся на раку. Але і на гэты раз клявала дрэнна. Відаць, не спадабалася рыбе мая парфума. А тут, як на тое ліха, іншы рыбак шчупака кілаграм на дзесяць злавіў. Я да яго:

      – Як вам пашанцавала! Можа, і з навічком сакрэтам свайго поспеху падзеліцеся?

      – Да рыбалкі трэба рыхтавацца сур’ёзна, – пачаў новы знаёмы. – З панядзелка да серады я, напрыклад, устаю толькі з левай нагі. Наступныя тры дні – з правай. Вуду на ноч стаўлю за ложак, а днём трымаю за канапай. Вось і вынік – дзесяцікілаграмовы шчупак!

      Падзякаваў яму, а сам адправіўся дадому. Увесь наступны тыдзень апрабоўваў новую методыку прыцягвання рыбалоўнай удачы.

      Але, на жаль, у наступную суботу і гэтая парада не падзейнічала. Расчараваны, вярнуўся дадому. Вырашыў – на рыбалку больш ні нагой. У чарговыя выхадныя накіраваўся да цесця ў вёску. А там пад шкварку ды чарку расказаў яму пра сваё няўдалае рыбалоўства.

      – Хто