Людмила Рублевская

Планета ў падарунак


Скачать книгу

а магчыма, ужо адслужылі. Яна прыходзіла ў храм толькі па вялікіх святах. У царкве было нешматлюдна: хтосьці запальваў свечку, хтосьці шаптаў малітву. Яна таксама запаліла свечку і паставіла яе перад абразом Маці Божай, пасля чаго ўкленчыла. Слёзы каціліся па шчоках, вусны варушыліся, але гэта была не малітва… «Я веру, Найсвятлейшая са Святлейшых, – шаптала Ліна, – што Ты ўсё можаш. Тваё Вока ўсё бачыць, пра ўсё ведае. Ці ж можаш Ты дапусціць, каб ён, мой малодшы брат, адышоў, пакінуў зямное жыццё раней за мяне, як жа тады будзе жыць мне, старэйшай сястры? У яго няма грахоў перад Табою, а калі і ёсць, даруй яму іх, злітуйся! Хай яшчэ пажыве на Зямлі, хай калісьці пасля з’явіцца перад судом Тваім. Адцягні гэты момант, дай магчымасць яшчэ падыхаць яму зямным паветрам, давесці дзіця сваё да самастойнага жыцця, хай яшчэ паходзіць зямнымі сцежкамі, не забірай, пазбаў яго цяжкай хваробы, што лічыцца на Зямлі невылечнай, калі толькі такое магчыма. У Бібліі, у святой Кнізе, напісана, што кожнаму будзе дадзена па справах яго… Малю Цябе, Міласэрная, дай яму цяпер, дай яшчэ зямнога жыцця…» Яна ўсё прамаўляла і прамаўляла словы, у якіх была і просьба, і споведзь. Потым пацалавала краёчак іконы, перажагналася і выйшла з царквы, поўная ціхай задумлівасці. Пад ногі зляцеў лісток, але дрэвы наўкол царквы яшчэ стаялі ў сваіх зялёных уборах, што толькі падкрэслівала: у ствалах бруіцца жыццё. Жыццё…

* * *

      Праз некалькі дзён яна вярталася з працы. У двары перад пад’ездам заўважыла сынаву машыну, падумала: «А чаго гэта ён прыехаў да нас, як быццам не меўся? Можа, Коля куды хоча пад’ехаць з ім?» Паднялася на свой паверх, адамкнула дзверы і ўся затрапятала пякучым пачуццём: у пярэднім пакоі стаяў брат, штосьці вымаў з кішэні курткі.

      – Вадзім? Ты? У нас? Як жа ты прыехаў? А ўколы? Морфій хто табе будзе тут калоць?

      – Ніхто. Ніякіх уколаў не трэба.

      Яны прайшлі ў гасцёўню, дзе муж з сынам ужо накрывалі стол.

      – Нарэшце з’явілася, – сказаў сын. – Дзядзьку трэба карміць, ён галодны. Чатыры гадзіны ехаў у аўтобусе, а з вакзала ўжо я яго падкінуў.

      Яна глядзела на брата, быццам шукала на твары нейкі адказ.

      – Давай, Вадзім, расказвай. – Села на канапу.

      – А што расказваць? – Ён прысеў побач. – Лёг у бальніцу, доктар адразу сказаў: «Ну, мужык, трывай… У нас стары корпус, гэта не раённая паліклініка, морфій нам з галоўнага корпуса скідваюць і не столькі, колькі трэба, таму абязбольваць будзем звычайным баралгінам. Толькі ўжо тады, калі боль зусім нясцерпны стане, нешта мацнейшае ўколем». Назаўтра прыйшла медсястра калоць мне той баралгін, ну а я і кажу: «Не каліце! Мне нічога не баліць». – «Як не баліць?..» Потым дзень прайшоў, другі… Болю ў мяне ніякага. Павялі на УГД, пасля на дыягнастычны камп’ютар… Цуд нейкі адбыўся! Аказваецца, здаровы я! Дактары паўторна нічога не знайшлі.

      – А чаго да нас? – Ліна верыла і не верыла яго словам.

      – Накіраванне ў Бараўляны далі, каб яшчэ і там абследаваўся. А што абследавацца? – Брат шчасліва засмяяўся. – Здаровы! Калі б сапраўды ў мяне была