Мікола Міхайлавіч Адам

Беркут. Кніга першая


Скачать книгу

асабліва і не адставаў ад выдатнікаў, дый паводзінамі ўзорнымі не вылучаўся. Беркут рос даволі хуліганістым, магчыма, у знак пратэста бацьку, якога паўсюль прыводзілі ў прыклад як адданага партыйца і кіраўніка, чый непахісны аўтарытэт ціснуў і гнуў да зямлі не аднаго Беркута. Менавіта аўтарытэтам ён і дамогся сынавага залічэння без іспытаў у тую самую вучэльню, куды юнак і прагнуў патрапіць. У любым выпадку Беркут паступаў бы ў Кранштат. Бацька яго апярэдзіў і прыемна здзівіў. Адзінае, што не спадабалася Беркуту, – гэта афіцыёз, але ён разумеў, што інакш бацька не мог. Бацька нават паехаў разам з сынам у той Кранштат, каб і сябе паказаць, і малога ўладкаваць як след, чаго Беркут, шчыра кажучы, не чакаў. Не чакаў пабачыць старога інакшым, чалавечным, добразычлівым, нават сентыментальным і расчуленым. Зазвычай бацька быў зусім не такім: суворым, напятым, як струна, нервовым і раздражнёным, гучным і бескампрамісным у аднойчы прынятым рашэнні. На чужой тэрыторыі, у незнаёмай мясцовасці не, ён не выглядаў разгубленым ці дэзарыентаваным, хутчэй клапатлівым, засяроджаным выключна на добраўладкаванні сына. З рэктарам і выкладчыкамі размаўляў зацікаўлена і паважаліва, тыя таксама ставіліся да яго з вялікай павагай. Аднак Кранштат яму не спадабаўся. Яму ўвогуле не падабалася марское паветра і ўсё, што было павязана з вадой. З першай хвіліны свайго жыцця да апошняга ўздыха бацька заставаўся казаком, няхай чырвоным, але казаком, чыёй стыхіяй з’яўляліся стэпавыя, палявыя і лясныя абшары. Беркут не ведаў (праз некаторы час яму прагаворыцца дзед), што бацька марыў жыць зусім іншым жыццём і ў зусім іншых часах, не ў тых, у якія выпала доляй. У снах ён бачыў сябе паплечнікам Багдана Хмяльніцкага, а то і самім Захарам Беркутам, чыім прамым нашчадкам з’яўляўся не па чутках і неаднаразова падкрэсліваў гэта ў нешматлікіх размовах з сынам. На жаль, сны свае ён ненавідзеў, бо тыя заставаліся ўсяго снамі, і распавядаў пра іх дзеду з лютай злосцю, аднак той бачыў, што непахісны старшыня без роздумаў і ваганняў памяняўся б месцамі з любым, калі б узнікла такая магчымасць, абы апынуцца хоць на гадзінку поруч з Хмяльніцкім на яве, а не ў хворым трызненні, як называў свае сны.

      Бацька з’ехаў дамоў толькі тады, калі ўпэўніўся ў добраўладкаванні сына, якога нязвычная ўвага старога не бадзёрыла, а наадварот, напружвала. Ён не ведаў, як сябе паводзіць, як рэагаваць на тое запозненае цяпло з боку бацькі, схаванае да гэтага глыбока ў душы ці свядомасці і прарваўшае, быццам гной з раны, непатрэбнай і недарэчнай з’явай, а таму з палёгкай выдыхнуў, як толькі бацькава апекаванне засталося ў мінулым. Беркут застаўся адзін у чужым і незнаёмым горадзе, ды вось дзіва, не адчуваў сябе адзінокім, а ў вучобу, у тутэйшае жыццё закахаўся, бы ў жаданую і доўгачаканую жанчыну.

      Заняткі ў вучэльні пачыналіся а восьмай раніцы, і да пятнаццатай гадзіны штодзень чыталася шэсць лекцый, пасля шостай вечара пачыналася праца ў майстэрнях і лабараторыях. Нягледзячы на тое, што вучэльня была закрытай