Яўген Аснарэўскі

36 пытанняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага


Скачать книгу

кампетэнтнымі гісторыкамі.

      Аўтар дастаткова падрабязна асвяціў тут «лютычную версію», каб адзначыць яе непраўдападобнасць, у сувязі з чым яе неабходна рэзка аддзяліць ад прыкладна раўназначных, у плане пераканаўчасці, «геаграфічных версій» і версіі воінаў-лейчы.

      Пры гэтым, прыхільнікаў літоўцаў-лютычаў, сярод аматараў гісторыі, не так ужо і мала. Аўтар нават меў магчымасць камунікаваць з прафесійнымі гісторыкамі, якія падзяляюць падобныя погляды.

      Дарэчы, не ясна навошта стваральнікам «люціцкай версіі» патрэбны гэтыя палабскія славяне, калі ва ўсходніх славян ёсць свае прыдатныя імёны. Вядомы, да прыкладу, сын кіеўскага ваяводы Лют Свенельдзіч, які згадваецца ў адносна дакладнай Аповесці мінулых часоў.

      Менавіта ва ўсходнеславянскіх і балцкіх мовах дарэчна шукаць асновы для назваў населеных пунктаў рэгіёна і прозвішчаў мясцовых ураджэнцаў.

      Але вернемся да назвы Літвы. Існуюць версіі, якія выводзяць назву гэтай балцкай дзяржавы ад нейкага міфічнага заснавальніка. Падобнай схемай тлумачаць назвы племя радзімічаў, легендарным правадыром якіх з'яўляецца нейкі Радзім. Ягоны брат Вятка, у сваю чаргу, нібыта даў імя племені вяцічаў.

      У дадзеным кантэксце цікавыя звесткі знакамітага польскага гісторыка Юзэфа Крашэўскага, які згадвае пра князя Літво (Litwo). Гэты ўладца, паводле легенды, заснаваў замак Garto (Гродна), а імя князя перайшло на ўвесь ягоны край. Мабыць, на фармаванне такой гісторыі паўплывала найважнейшая роля Гродна ў ВКЛ, ведаючы пра якую стваральнікі легенды звязалі заснаванне наднёманскага горада з заснаваннем усёй літоўскай дзяржавы.

      Часам слова Літва выводзяць ад простага і зразумелага славянам слова «ліць».

      З вышэйпададзенага бачна, што адзінай, агульнапрынятай і абсалютна пераканаўчай версіі, якая тлумачыць назву Літвы, пакуль яшчэ няма.

      Калі б аўтара настойліва прасілі выбраць адну з гэтых версій, то ён, мабыць, зрабіў бы стаўку на геаграфічную прыроду назвы, то бок пераход назвы ракі ці горада на тэрыторыю і этнас.

      Аднак варта яшчэ раз падкрэсліць, што казаць, у дадзеным выпадку, варта толькі аб гіпотэзах.

      Калі зьявілася Вялікае княства Літоўскае?

      Некаторыя спецыялісты (у асноўным літоўцы) з'яўляюцца прыхільнікамі тэорыі ўтварэння ВКЛ яшчэ да Міндоўга. Да прыкладу, у пэўным Галіцка-Валынскiм летапісе згадваецца дамова валынцаў, заключаная ў першай палове XIII стагоддзя з вялікай колькасцю літоўскіх ўладароў, галоўным з якіх звычайна лічыцца той, што носіць даволі славянскае, па гучанні, імя, князь Жывінбуд.

      Згодна з ГВЛ:

      «Імёны літоўскіх князёў былі: старэйшыя Жывінбуд, Даўят, Даўспрунг, брат яго Міндоўг, брат Даўята Вілікаіл».

      Гэтыя дадзеныя, у спалучэнні з іншымі дакладнымі звесткамі, дазваляюць абгрунтавана сцвярджаць, што ўжо на пачатку XIII стагоддзя (а, верагодна, і нашмат раней) у літоўскіх землях існавала добра пабудаваная, іерархічная піраміда, з манархам