Яўген Аснарэўскі

36 пытанняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага


Скачать книгу

валадарыў галіцка-валынскі князь Шварн Данілавіч. Аднак, па невядомых спецыялістам прычынах, улада ў Літве вярнулася ў рукі мясцовага манарха, а менавіта Тройдзеня.

      Некаторыя літоўскія гісторыкі жадаюць бачыць у прыходзе літоўскага ўладцы нейкі зварот да «нацыянальных каштоўнасцяў» у тым ліку паганства, хаця акалічнасці атрымання ўлады Тройдзенем невядомыя.

      Затое з Галіцка-Валынскага летапісу дакладна вядома пра хрысціянскіх братоў вялікага князя, што не сведчыць на карысць нейкага «літоўска-паганскага» характару дзяржавы, а наадварот гаворыць пра «падвойную прыроду» ВКЛ, у якім улічваліся інтарэсы як Літвы, так і Русі.

      Менавіта Тройдзень нарэшце пачынае паспяхова супрацьстаяць валынцам, якія да гэтага практычна ўвесь час бяруць верх над літоўцамі, прынамсі ў запісах валынскіх храністаў.

      Выкарыстоўваючы славянскую ваенную сілу, у прыватнасці, гарадзенскую дружыну, вялікі князь змагаецца з валынцамі і захоплівае вялікі буйны і багаты Драгічын (Драхічын).

      Такім чынам, вялікія князі XIII стагоддзя, а менавіта Міндоўг, Войшалк і Тройдзень, на думку аўтара, унеслі вялікі ўклад у фарміраванне дзяржавы на ранніх этапах яе існавання. Таму, не адмаўляючы важную ролю Міндоўга, трэба ўлічваць значэнне яго прымачоў на троне Літвы, і перш за ўсё сына літоўскага караля, вялікага князя Войшалка.

      Фарміраванне дзяржавы, зразумела, не скончылася ў XIII стагоддзі. Значны ўклад у развіццё краіны ўнёс вялікі князь Гедымін, які выразна абазначыў сталіцу Літвы, горад Вільню, і значна пашырыў межы сваёй краіны.

      Але нават пры Гедыміне ВКЛ усё яшчэ нагадвала нейкую унію напаўнезалежных княстваў. Зямлямі, якія фармальна ўключаліся ў ВКЛ, кіравалі не толькі сыны Гедыміна, у прыватнасці, Альгерд і Кейстут (адпаведна, віцебскі і трокскі князі), але і, відаць, члены спрадвечных, славянскіх дынастый, да прыкладу, мінскі князь Васіль.

      Падобным чынам быў арганізаваны пандзяржаўны звяз, вядомы ў гісторыі як Свяшчэнная Рымская імперыя германскай нацыі, дзе асобныя землі кіраваліся адносна незалежнымі ад імператара валадарамі.

      Фарміраванне ВКЛ як адзінай краіны, з выразна выяўленай і структураванай цэнтральнай уладай, было доўгім, а важнейшы ўклад у стварэнне дзяржавы ўносілі розныя манархі.

      Адкуль паходзілі манархі Вялікага княства Літоўскага?

      Не ўносячы ў разуменне гісторыкаў нейкіх вялікіх нечаканасцяў старажытныя дакументы паказваюць, што Літвой кіравалі этнічныя літоўцы. Хоць, тут варта адзначыць, што існуюць розныя версіі паходжання літоўскіх ўладнікаў, пра што яшчэ будзе сказана далей.

      Роднасныя сувязі балцкіх валадарцаў ВКЛ прадстаўляюць для даследчыкаў пэўнага роду складанасць, ці, кажучы інакш, генеалагічныя ланцужкі нясуць у сабе разрывы, якія не дазваляюць дакладна вызначыць ці звязаны першы і апошні кароль Літвы Міндоўг з вялікім князем Гедымінам.

      Пасля Гедыміна паходжанне ўсіх літоўскіх манархаў ужо добра прасочваецца на падставе пэўных дакументаў.

      Апроч