многія функцыі цэнтральных устаноў Расійскай імперыі былі передадзены мясцовым органам кіравання, у прыватнасці, зборам мытных падаткаў пачалі займацца мытныя экспедыцыі Казённай палаты Губернскага кіравання на чале з дарадцам мытных спраў, абавязкам якога таксама была барацьба са шматлікімі злоўжываннямі на мытнях. Аднак казнакрацтва ў мытнях працягвала квітнець буйнымі кветкамі, а мытнымі чынамі ўтойваліся немалыя грошы, аб чым, у прыватнасці, сведчаць звесткі «аб барацбе з тайнаправозчыкамі» чыноўнікаў Талачынской мытні. Так, у 1773 г. (першым годзе яе існавання) тут было сабрана і перададзена ў казну 3 061 руб.,, у 1774 г. – 1 333 руб., у 1775 г. – 100 руб., а з 1776 г. – нуль руб.! Злачынная дзейнась талачынскіх мытнікаў доўжылася да 1789 г., калі пачалося слецтва. У гэтым жа годзе пад слествам апынулася і палова наглядчыкаў, а таксама 16 абъездчыкаў Полацкай мытні.
27 кастрычніка 1782 г. Кацярына II падпісала указ «Аб усталяванні асобага мытнага ланцугу і варты для прадухілення патаемнага правоза тавараў», згодна з якім у кожнай заходняй памежнай губерніі, у тым ліку і Полацкай, стваралася новая мытная варта, а на Дняпры – рачная мытная служба, якія паступалі ў распараджэнне генерал-губернатараў, а мытныя зборы, якія складалі да 10% дзяржаўнага бюджэту імперыі, паступалі ў казённыя палаты губерняў.
На чале мытняў былі пастаўлены дыстанцыйныя наглядчыкі, якім падпарадкоўваліся наглядчыцкія двары, а тым – пасты, што выстаўлялі на мяжу да трох каманд мытнай варты колькасцю 10—15 чалавек, якія сачылі за тым, каб усе тавары і асобы перасякалі мяжу толькі праз мытныя пасты.
Дыстанцыйныя наглядчыкі набіраліся з адстаўных афіцэраў, а аб'ездчыкі – з людзей вольных са «збяднеўшыў купцоў» і адстаўных «ніжэйшых чыноў» конных драгунскіх палкоў для чаго патрабавалася ад іх сведчанне аб добрых паводзінах і надзейныя паручальніцтвы. Прычым, імператрыца асабліва з'вяртала увагу Сената і Каммерц-калегіі, «каб да мытні і да мытнай варты прызначаліся людзі верныя і надзейныя».
Як выконваўся гэты указ на месцах, у прыватнасці беларускім генерал-губернатарам Пасекам, сведчыць водгук на яго даклад, зроблены А.М.Радзішчавым, дзе ўскрываецца ўвесь негатыў.
У сувязі з неналежнымі мытнымі справамі, сваімі імяннымі указамі ад 9 лютага 1783 г. №15663 г. генерал-пракурору князю Вяземскаму «Аб водпуску сумаў на утрыманне памежных мытняў у губернях Полацкай і Магілёўскай» і №15664 Беларускаму генерал-губернатару Пасеку «Аб усталяванні мытняў у Полацкай і Магілёўскай губернях і аб пакаранні за правоз, куплю і продаж забароненых і некляймёных тавараў» Кацярына II загадала «навесці парадак» у мытнай справе.
У далейшым, у мэтах узмацнення барацьбы з кантрабандай, у 1789 г. было прынята рашэнне аб закрыцці ўсіх сухапутных мытняў на заходняй мяжы імперыі і ажыццяўленні кантрольнага агляду і перайкляйменню маючых замежных тавараў. Акрамя таго, з гэтага году двойчы на год ва ўсіх гандлёвых лаўках вялікіх і малых гарадоў імперыі пачалі праводзіцца нечаканыя праверкі, мэтай якіх быў пошук няклейменнага замежнага