Леанід Спаткай

Полацк – горад памежны


Скачать книгу

з ранейшых месцаў дыслакацыі, у тым ліку і з Полацка, на новыя.

      На германска-расійскай дэмаркацыйнай лініі

      Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, 22 (9 па ст. ст.) снежня 1917 г. у Брэсце, дзе знаходіўся штаб галоўнакамандуючага германскім Усходнім фронтам, Савецкая Расія і краіны Чацвярнога саюзу пачалі мірныя перамовы, але 10 лютага (29 студзеня) 1918 г. кіраўнік савецкай дэлегацыі Л.Д.Троцкі выступіў з заявай аб заканчэнні вайны і поўнай дэмабілізацыі арміі па ўсяму фронту. Пасля гэтага савецкая дэлегацыя пакінула Брэст.

      18 лютага 1918 г. Германія аб'явіла аб заканчэнні часовага перамір'я і нямецкія войскі пачалі наступ па ўсяму фронту. Нават не наступ, а імклівае перамяшчэнне мабільнымі атрадамі па дарогам і чыгункам. Ужо 19 лютага немцы занялі Дрысу і Дзвінск, а 21 – Полацк…

      Полацк на дарэвалюцыйнай паштоўцы

      Толькі пасля захопу Пскова, Юр'ева (Тарту) і Рэвеля (Талліна) немцы пагадзіліся на працяг перамоў і дэлегацыя Савецкай Расіі выехала ў Брэст, дзе 3 сакавіка 1918 г. подпісала мірную дамову, прычым на больш цяжкіх умовах, чым прапаноўвалася ёй раней.

      Пасля заключэння Брэст-Літоўскай дамовы пачалося афармленне дэмаркацыйнай лініі, якую спачатку планавалася ахоўваць часткамі Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі, якія потым паступова, па меры іх стварэння, павінны былі замяняцца фарміраваннямі памежнай аховы. Аднак па умовам Брэст-Літоўскай дамовы Савецкая Расія абавязвалася дэмабілізаваць сваю армію, таму для аховы дэмаркацыйнай лініі было вырашана стварыць спецыяльную форму вайсковай арганізацыі – Заслону. З гэтай мэтай савецкі ўрад прыняў пастанову аб аб'яднанні ўсіх знаходзіўшыхся паблізу дэмаркацыйнай лініі вайсковых фарміраванняў, атрадаў Чырвонай Гвардыі і партызанскіх атрадаў ва ўчасткі атрадаў заслоны (УАЗ).

      3 сакавіка 1918 г. была прынята пастанова Камітэту рэвалюцыйнай абароны Петраграду №38, згода якой атрады, знаходзіўшыяся паміж лініяй Полацк – Веліж – Белы і р. Прыпяццю былі падпарадкаваны начальніку Заходняй групы атрадаў, штаб якога павінен быць выдзелены са штабу Заходняга фронту.

      Дырэктывай Вышэйшага ваеннага савету РСФСР ад 5 сакавіка 1918 г. №72 фарміраванне Заходняга УАЗ (ЗУАЗ) была даручана начальніку штабу Заходняга фронту, быўшаму Генеральнага штабу генерал-лейтэнанту У.М.Ягор’еву (1869—1948), а 26 сакавіка 1918 г. ён быў прызначаны ваенным кіраўніком (ваенруком) ЗУАЗ.

      Дырэктывамі Вышэйшага ваеннага савету рэспублікі ад 9 красавіка 1918 г. №666 і ад 21 красавіка 1918 г. №989 ваеннаму савету ЗУАЗ была постаўлена задача рэарганізаваць атрады участка па штатам палявой дывізіі – г. зн. стварыць з разрозненых і разнастайных вайсковых форміраванняў рэгулярныя пяхотныя дывізіі, здольныя выконваць баявыя задачы, у тым ліку – весці баявыя дзеянні супраць германскіх войскаў і антысавецкіх фарміраванняў у выпадку іх нападу на савецкую тэрыторыю.

      Адначасова з перафарміраваннем