якую кожны пачынаў з сябе. П’есы А. Макаёнка набліжалі працэсы перабудовы найперш актуальнасцю і вастрынёй праблематыкі, крытыкай таго часу, у якім асоба перажывае моцныя ўплывы соцыуму, ідэалагічных і палітычных догмаў. Чалавек супраціўляецца гэтаму знешняму ціску як можа, з усіх сіл, але сілы няроўныя і ён вымушаны “замкнуцца”, “загерметызавацца”, каб ніхто і ніколі не ўведаў яго сапраўдны стан душы. “Не па закону”, – крычыць селянін Гарошка ў адной з першых п’ес драматурга “Выбачайце, калі ласка”. “Спыніце шарык (маецца на ўвазе зямны шар. – У. Н.) – я сыйду!” – усклікае герой у п’есе “Святая прастата” (“Кашмар”). Герой – усё тая ж “святая прастата”, вуснамі яго драматург выносіць прысуд знешняму ціску на асобу, выказвае ісціну ўзаемаадносін чалавека і дзяржавы.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.