Мікола Адам

Беларускі раман


Скачать книгу

не адводзячы позірку з ейнага твару, прамовіў Корбут.

      – Ты ўяўляеш, у што мне гэта абыдзецца? – чамусьці выбухнуў рэжысёр. – Толькі на Ларысу колькі мы забамбілі часу, памятаеш?

      – Я ведаю цалкам увесь тэкст, – паведаміла дзяўчына.

      – Ды ведай ты хоць дзесяць тэкстаў! – не сціхаў рэжысёр. – Ты разумееш, што такое сцэна? Што такое пот? Калі пад пахамі толькі ў выніку аднаго выхаду смярдзіць, як…

      – Сяргей Міронавіч!.. – абарваў яго Корбут.

      – І на самай справе, чаго гэта я? – нібыта апамятаўся рэжысёр. – Назавіце сябе! – звярнуўся раптам да дзяўчыны.

      – Вераніка, – усміхнулася пераможна тая. – Вераніка Берднік.

      – Берднік? – пераглянуліся рэжысёр з Корбутам.

      – Я малодшая сястра Ларысы, – дадала Вераніка.

      – М-да, – вымавіў рэжысёр. – А дзе вучышся?

      – Першы курс тэатральнага.

      Рэжысёр зірнуў на Корбута, нібыта пытаючыся парады ў яго.

      – Добра, – прамовіў ён пасля непрацяглай паўзы. – Паспрабуем. Для больш глыбейшага ўспрымання парэпетуем у касцюмах. Даю дзесяць хвілін на пераапрананне. Мікіта, час пайшоў!

      …Вераніка паказала сябе даволі падрыхтаванай для той ролі актрысай. Корбут адчуваў сябе на сцэне з ёю не вядучым, а вядомым, хаця лічыўся ўжо даволі вопытным, маючы за спінай тры кінаролі ў партнёрстве з яшчэ невядомым тады Харацьянам, Корбутавым аднагодкам, дарэчы, Карачанцавым і Алісай Фрэйндліх. Яму прарочылі шумны поспех і ўдалую кар’еру, як у Савецкім Саюзе, так і за яго межамі. Але ўжо тады, калі толькі-толькі Корбут пазнаёміўся з Веранікай, ён падумваў пра Афганістан, пра свой удзел у той вайне. Корбут кінуў Купалаўскі тэатр і пайшоў да Сяргея Міронавіча, паціху збіраючы рэчы ў далёкую дарогу. Але гэта потым. Спачатку была рапсодыя кахання…

      Да Дома літаратара Корбут прыйшоў без пяці хвілін на шостую. Пакурыў ля ўвахода, пасля зайшоў у памяшканне, дзе каля лесвіцы яго сустрэў Цімашэнка – каранасты, сівавусы, з невялікім жывоцікам мужчынка.

      Яны парукаліся, і Цімашэнка павёў сябра за сабою ўверх па лесвіцы на трэці паверх.

      Моладзі ў пакоі было багата, што вельмі ўзрадавала Корбута; радавала яго і тое, што большасць з прысутных – дзяўчаты, хоць яго раманы даволі жорсткія для ўспрыняцця. Пільны і назіральны позірк майстра адзначыў для сябе і вельмі прыгожага маладога чалавека, што сядзеў ля акна, бадай, адзінага сярод дзяўчат.

      – Бачыш, Корбут, – ляпнуў па плячы Цімашэнка, – хлопцы вершы пішуць…

      – Прыгожыя хлопцы павінны пісаць і прыгожыя вершы, – усё яшчэ пазіраючы на таго юнака, прамовіў Корбут.

      – Так, – пагадзіўся Цімашэнка. – Тарас наш Кутняк сёння прыйшоў узрадаваны, вершы новыя напісаліся, – кінуў позірк на прыгожага хлопца. – Аднак сядай, Мікіта, – прапанаваў Корбуту крэсла побач з сабой за рэдактарскім сталом.

      Моладзь чамусьці падзялілася як бы на два лагеры. Дзяўчаты – з аднаго боку, хлопцы – з другога, калі не ўлічваць маладога паэта Кутняка, які знаходзіўся