Уладзіслаў Ахроменка

Тэорыя змовы


Скачать книгу

пальцамі.

      – Ездзіць па сустрэчнай – гэта крута! – пацвердзіў капітан Капейкін і выцаліў вачыма гастраном. – Макруха, спыніся, бля, спыніся! Трубы гараць, я хуценька… А пакуль глянь вось гэта, каб ведаў, чаго шукаем!

      Капейкін кінуў на руль скамечаную паперчыну з грыфам «Сакрэтна», кволай жабай скочыў на асфальт і пашыбаваў да крамы. Макруха ўрубіў магнітолу – дынамікі ўрачыста грымнулі «Сильный, державный!» Пальцы зашархацелі сакрэтным дакументам. У аналітычным мемарандуме з цэнтру выведкі «Славянский шкаф» рускім па беламу сцвярджалася: дзіўны агністы шар, што з’явіўся ў таргачоўскіх нябёсах акурат на свята Перамогі – няйначай варожая зброя, здольная на хер змяніць парытэт сілаў у рэгіёне.

      – Усё, паехалі піндоскіх тэрарыстаў шукаць, – Капейкін паставіў на пацёрты дэрмацін падсумак, у каторым шматабяцальна ценькала і булькацела. – З дакументам азнаёміўся?

      – Усё супадае, – прапаршчык скасавурыўся на падсумак. – Як толькі спадарожнік над гэтым сраным Таргачовам з’явіўся – у нас на «Волзе-Волзе» уся электроніка імгненна згарэла.

      – Што робіцца, што робіцца… Шчыт, бля, Айчыны, медным тазам накрываецца! – шчыра засмуціўся Капейкін. – Я так думаю, што на тым спадарожніку і тэхаскія рэйнджары маглі прыляцець. І ўсе, напэўна, негры.

      – Жыды, – прасіпеў Макруха і сплюнуў праз дзвёрку.

      – Што – жыды? – афіцэр спрактыкавана згрыз з пляшкі корак, падумаў, ці варта даставаць гранчак, і не стаў.

      – Яны паўсюдна, што тыя бацылы, – кіроўца зухавата падрэзаў «хуткую дапамогу». – Думаеш, нігеры самі даўмеліся на тым спадарожніку прыляцець? Начальства загадала. Каб да нас, славянаў, экспартаваць свой лад жыцця і знішчаць нашу духоўнасць.

      – Пентагон ці Ватыкан які-небудзь і загадаў, – пераканаўча ўдакладніў Капейкін.

      – А кіруе імі хто? Розныя Абрамы і Сары! З Ізраілю, Манхэтэна ці якой Арызоны. Забыўся пра Сусветную Закулісу?

      Капітан каўтануў проста з рыльца, абцёр шкло абшлагам і сунуў кіроўцу.

      – Будзеш?

      Макруха глянуў на прыборную дошку, павагаўся, таргануў рычаг скрыні бегаў і збочыў на набярэжную.

      – Пячонка яшчэ не запрацавала, не кажучы пра ныркі… Ну ладна, давай. А то, адчуваю, да самай ночы той спадарожнік будзем шукаць. Апаратура яшчэ працуе?

      Капейкін азірнуўся. У чэраве мікрааўтобуса грувасціўся пульт з тумблерамі, асцылографамі і індыкатарамі. Вузкавокі сержант-аператар у навушніках засяроджана сачыў, як па экранчыку няспынна кружляе зялёны прамень-разгортка.

      – Хулімулін, ну што там?

      – Пуста, – аператар зайздросна лыпнуў на пляшку.

      Рухавік загырчэў – аўтапеленгатар сунуўся на гару. Праз лабавое шкло прамалёўваліся абрысы замчышча з брыламі старажытных муроў. Афіцэр змяніў у магнітоле касету, і дынамікі азваліся «Владимирским централом».

      – У мяне гэтыя амерыкосы Гімн Расіі на парашы будуць спяваць! – Капейкін засяроджана смактаў гарэлку. – Як зловім – адразу ўва ўсе адтуліны… Слова рускага афіцэра!

      Раптам