Аляксандар І. Бацкель

Яблыневы Маёнтак


Скачать книгу

як сьметанковы сыр у мікрахвалёўцы.

      наколькі я люблю крананьні і дотыкі, настолькі ж баюся, калі жанчына праяўляе сябе першаю альбо калі мае сваёю рысаю характару датыкальную камунікацыю падчас размовы ці знаёмства. ёсьць дзьве жанчыны, якіх я баюся, па-сапраўднаму баюся і стараюся зь імі дачыняцца на адлегласьці. яны абедзьве аднолькава падыходзяць да цябе і, адразу парушаючы тваю прыватную прастору, на плячо руку пакладуць або пачнуць гладзіць локаць. аднойчы яны мяне проста спужалі, калі я сядзеў сьпінаю і адна зь іх падышла і пачала гладзіць мне сьпіну, распавядаючы, што варта было б зараз схадзіць па адной справе.

      проста жах: холад, ступар, я б сказаў – нават спроба ўцёкаў, абы толькі гэта скончылася. жанчыны гэтыя цікавыя і прывабныя, але іхняя любоў да фізычнага кантакту падчас вэрбальнага хутка давядзе мяне да вар’ятні, нават нягледзячы на тое, што я кожным разам ад іх адштурхоўваюся, адыходжу на крок назад, у іх усё роўна атрымліваецца да мяне дацягнуцца.

      вусы

      я перастаў ня толькі галіць, але й падразаць вусы, спачатку яны мяне раздражнялі, і расьлі толькі проста, і тырчалі невыносна, і лезьлі ў нос, але прайшло колькі часу, і цяпер у мяне вусы хутка пачнуць закручвацца па бакох, і яны, здаецца, жывуць ужо сваім жыцьцём, але імя вусам, як барадзе, я не даю, бо Патрык – мой стары сябра, які са мною зь першага каханьня, а да вусаў я толькі абвыкаю, і першае, што заўважаю, – вусы пачынаюць па-іншаму зьвязваць мяне з асяродзьдзем, я стаў лепей адчуваць і адрозьніваць пахі, і цяпер часта раніцаю прачынаюся не праз шум, але паводзячы носам па паветры, як драпежнік… ага, вось Люба прыехала, зараз будзе паркавацца ў двары, пад’едзе праз тры, дзьве, адну сэкунду, і я чую, як машына запыняецца, утульна так, мякка, падмінаючы пад гумовыя колы спачатку асфальт, а потым і маленькія каменьчыкі зь пяском, і вось ужо пярэднімі коламі яна заяжджае на газон, які атачае пах сьвежай травы, прымятай, зь невялікім тармазным шляхам.

      такт

      у мяне ёсьць самая каштоўная сяброўка Валя, зь якою я стараюся ніколі не сварыцца і як мага часьцей бачыцца. зразумела, што праз мой пераезд у маёнтак яна для мяне сталася амаль недасяжнаю, бо наведваць мяне не зьбіраецца.

      Валя – неверагодна ўнікальная, бо абсалютна ня ведае і не разумее, што такое такт, што, дзе і як трэба казаць і як сябе паводзіць. яна ніколі не хадзіла ў школу, бацькі ейнай сярэдняй адукацыяй займаліся самі, таму што, як Валя кажа, яна мела слабы імунітэт і знаходзілася на хатнім лячэньні, што зусім не замінала ёй потым атрымаць дыплём юрыста, па якім яна ні дня не працавала.

      з Валяй я пазнаёміўся ў начным клюбе, калі сябры паклікалі на працяг начнога трыпу на кватэру да «дзіўнай» знаёмай. і вось я рукаюся з Валяю, а тая кажа: «зараз пукну» – і пукае, і ўсе навокал сьмяюцца, а я пачуваю сябе няёмка. яна жыве ў цэнтры Менску, у чатырохпакаёўцы, якая мае другі паверх зь яшчэ трыма пакоямі. месца, каб паспаць, хапіла ўсім, але мне не да сну, мы сядзім з Валяю на гаўбцы, абсталяваным пад яшчэ адзін пакой, п’ем кароткія кактэйлі: апэльсінавы