Аляксандар І. Бацкель

Яблыневы Маёнтак


Скачать книгу

каля яблыні, сарваў самы сакавіты на выгляд яблык і сумна яго жую, бо на сёньня нічога, акрамя яго, надышоў час худнець, нават нягледзячы на тое, што ўсё павісьне і я буду падобны да старога шарпэя, я павінны гэта адолець хаця б нават дзеля вопыту і новых пачуцьцяў, бо кажуць, што галадаць – гэта прыемна, гэта такі своеасаблівы акт мазахізму.

      бойка

      гэта здарылася на трэцім курсе вну. восеньню. увечары дзесяць аднагрупнікаў і аднагрупніц вырашылі паехаць у клюб «Бабілён» выпіць, патанчыць і скарыстацца сваімі знаёмствамі з адміністратарам, каб трапіць у vip-пакой.

      п’ем, жартуем, сьмяемся, танчым… недзе так а дванаццатай я наперапісваўся смскамі да сустрэчы з адной прывабнай сяброўкай і вырашыў зьехаць з агульнай п’янкі. выклікаў таксоўку і накіраваўся да выхаду.

      трэці паверх, я па лесьвіцы ўніз. другі паверх, на лесьвіцы стаіць нейкі хлопец і палівае прыступкі і парэнчы мачою. я абураюся і валю яму ў твар ды ганю ўніз, да выхаду, не даючы яму скончыць сваю гнюсную справу… хлопец п’яны, хоча штосьці сказаць, але я ўжо ў таксоўцы.

      на наступны дзень раніцай я, вядома, прачынаюся не ў сябе, прымаю душ, кідаю ў пусты страўнік бутэрброд зь сёмгай, і на разьвітаньне яшчэ раз – сэкс.

      па дарозе на лекцыі, якія вельмі дарэчы пачынаюцца а другой, я набываю колькі бутэлек піва, сабе і падзяліцца з маімі ўчорашнімі сабутэльнікамі.

      прыяжджаю і нікога не знаходжу, дзіўна! пачынаю назвоньваць, адзін не адказвае, другі скінуў, яшчэ адзін таксама скінуў уваходны званок… падняла толькі Яна, адразу паслала мяне на хуй і скінула.

      я пачынаю турбавацца, штосьці тут ня так, што гэта мяне ўсе ігнаруюць?!

      на лекцыі не іду, дапіваю ўсё піва і зьяжджаю з рога ўнівэра да сяброўкі па новую порцыю каханьня.

      і толькі праз два дні я даведваюся, што ўсе мае аднагрупнікі, якія так файна пілі са мною ў «Бабілёне», той ноччу трапілі ў бальніцу. бо хлопец, якому я ня даў спакойна дассаць на лесьвіцы, быў зь сябрамі і прывёў іх да аднагрупнікаў – помсьціць за маё нахабства.

      зьбілі ўсіх, нават дзяўчат. я ледзь пад зямлю не праваліўся, ня ведаў, як буду глядзець у вочы кожнаму, хто празь мяне так пацярпеў! але мінуў час, раны загаіліся, сінякі зьніклі, і вось мы ўжо ўсе на курылцы жартуем, што варта было б усім зьбітым сабрацца і пабіць мяне, начнога героя, ворага ўсіх сцыкуноў! я сьмяюся, але разумею, што калі мяне сапраўды зьбяруцца біць, я буду толькі рады, каб неяк аблегчыць цяжар віны на сэрцы.

      п’янка

      кожны можа ўспомніць першую п’янку, калі табе пад – наццаць, жыцьцё толькі пачынаецца, але патрабаваньні да яго празьмерныя. у нас быў аднаклясьнік, які на ўсё пагаджаўся, асабліва на вечарынкі і гулянкі ў ягонай кватэры. бацькі займаліся фірмовай касмэтыкай і разьяжджалі па Беларусі з сэмінарамі, таму наш аднаклясьнік часта заставаўся самотным у вялікай трохпакаёўцы з новым рамонтам і цудоўным мэблевым абсталяваньнем.

      можна і самому прыходзіць, і сябровак прыводзіць.

      менавіта