Зміцер Дзядзенка

Гісторыі ў прыцемках (зборнік)


Скачать книгу

памяняў замкі дома, але мала ўстурбаваўся гэтым візітам: красці ў мяне не было чаго, а яйкі птушкі Рух маглі зацікавіць толькі такога ж фанатыка, у якога я на той момант ператварыўся. Візіцёры – гэта, вядома, непрыемна, але я разумеў, што міліцыя імі займацца не будзе: у газетах столькі пішуць пра іхную марную барацьбу з арганізаванай злачыннасцю і рэкецірскімі групоўкамі, што дарма было б спадзявацца, быццам яны кінуць усё і стануць займацца маёй кватэрай, з якой нічога не знікла.

      Потым здарылася штосьці незвычайнае. У адзін з красавіцкіх дзён у сваёй паштовай скрыні я знайшоў часопіс, які не выпісваў. Гэта было нейкае прамыслова-індустрыйнае выданне пра арганізацыю працы, назву якога ўжо і не згадаю. Я падумаў, што паштарка памылкова ўзбагаціла мяне за кошт кагосьці з суседзяў. Але гэтая думка цешыла мяне толькі да таго часу, пакуль я не зазірнуў усярэдзіну часопіса. На старонцы з глыбакадумнай пазнакай «Змест» назва аднаго артыкула была абведзеная чырвоным стрыжнем – «Да гісторыі адной авантуры 1930-х. Прамысловая вытворчасць паркавых скульптураў па саматужніцкіх тэхналогіях».

      Аўтар, чыё імя мне ні пра што не казала, распавядаў пра эксперымент, пастаўлены ў самым канцы 20-х гадоў. Паводле ягоных звестак, тады ў Смаленску спрабавалі наладзіць прамысловую вытворчасць скульптураў даўнімі метадамі. Сыравінай для гэтых паркавых статуяў акурат і былі яйкі птушкі Рух – дакладней, аўтар называў іх яйкамі дагістарычных птушак. У тэксце распавядалася, як нейкі прайдзісвет і махінатар Абрыкосаў угаварыў чыноўнікаў з Наркамата асветы рабіць з гэтых яек статуі, якія мусілі ўпрыгожыць савецкія паркі. Ну, вы ж ведаеце ўвесь гэты бэстыяр – розныя там дзяўчаты з вёсламі, піянеры з горнамі і барабанамі, рабочы і сялянка… Для пачатку яму дазволілі адкрыць невялікую майстэрню, і ёй жа ўрэшце ўсё абмежавалася.

      Абрыкосаўскія скульптуры, як ён ні стараўся, атрымліваліся не тое што нягеглымі… Яны былі папросту антысавецкімі, яны былі пародыяй на абвешчаную задуму. Дзяўчына замахвалася вяслом, каб адвесіць свайму візаві добрага кухталя, піянер з горнам стаяў сагнуўшыся, быццам яму балеў жывот, а рабочы і сялянка з дапамогай сімвалаў пралетарскай еднасці відавочна меліся вырашаць сваю сямейную спрэчку. І пры гэтым ва ўсіх быў такі зверскі выскал на тварах, што ставіць гэтыя скульптуры ў парках, прызначаных для сямейнага адпачынку, было прызнана немэтазгодным. Невялікія блякла-шэрыя фотаздымкі на глянцавых старонках часопіса паказвалі, як выглядалі творы майстэрні. Скажу па праўдзе, яны мала чым саступалі кадрам з сучасных фільмаў жахаў.

      У пастанове камісіі атрыманыя скульптуры былі названыя яркімі прыкладамі дэгенератыўнага буржуазнага мастацтва, чужога пазітыўнаму светагляду савецкіх людзей. Майстэрню закрылі, усе яе работнікі адправіліся ўзводзіць Беламорска-Балтыйскі канал, сам Абрыкосаў праз год быў расстраляны як трацкісцкі шпіён і брытанскі агент. Альбо трацкісцкі агент і брытанскі шпіён – даслоўна я ўжо не памятаю. Дакументы ж, датычныя дзейнасці