Мікола Адам

Шоўк (зборнік)


Скачать книгу

голым і быў бы рады любой апратцы, але, як толькі я разгледзеў, што мне даў дзядзька, зачыніўшы ў нейкім невялікім пакойчыку з ложкам, сталом і цяжкай драўлянай шафай, я спалохаўся і адкінуў прэч ад сябе, нібы апёкся агнём, шаўковую жаночую бялізну. Можа, ён памыліўся? Узяў не з той шуфлядкі? Пераблытаў? Не паспеў я так падумаць, як зайшоў дзядзька.

      – Ты яшчэ не апрануўся? – здзіўлена зірнуў на мяне.

      – Прабачце, – вымавіў я, – але я не дзяўчына, а адзежа, якую вы мне далі – жаночая…

      – Бач, які пераборлівы, – незалюбіў дзядзька. – Зараз ідзе вайна, і ты павінен дзякаваць нямецкаму ўраду, што ён выдзеліў табе хоць гэта. Ды што гэта? Гэта ж шоўк, разумееш, дурында ты малая, вопратка каралёў! Апранайся і не дуры галавы!

      Што мне заставалася рабіць? Як толькі я апрануўся, дзядзька раптам паваліў мяне на ложак, дыхаючы перагарам і цалуючы. Цяпер я зразумеў усё, але абараняцца ён мне не дазволіў, заламаўшы рукі.

      Не ведаю, што б са мной зрабіў дзядзька, калі б у дзверы не пачалі настойліва грукаць, а затым такі ж настойлівы жаночы голас загадаў:

      – Гер Кабанкоў, адчыніце! Я ведаю, што вы там! Обер-лейтэнант СС Ева Штайнэр не любіць жартаваць і доўга чакаць!..

      – Прынесла сучку нялёгкая, – вылаяўся дзядзька і пакрочыў адчыняць дзверы.

      Ёй пасавала форма. Доўгія валасы былі прыколаты заколкай да пілоткі.

      – Што вы робіце, гер Кабанкоў? – адразу запытала Штайнэр, праходзячы ў пакой і пазіраючы на мяне.

      – Ды вось, – развёў рукамі дзядзька.

      – Вы хочаце, каб я данесла пра вашае «ды вось» у гебітскамісарыят? – страшыла Штайнэр.

      – Толькі не гэта! – узмаліўся дзядзька.

      – Тады зачыніце дзверы з таго боку!

      – Абавязкова.

      Дзядзька, нібы рак, пяціўся на дыбачках да дзвярэй. Як толькі яны за ім зачыніліся, Ева Штайнэр маланкава скінула з сябе форму і сіганула да мяне ў ложак, гідліва раздзіраючы адзежу, што была на мне.

      Яна была, што пантэра. Драпала маё цела і кусалася. Пад раніцу я заснуў. Ева Штайнэр выскачыла з ложка, апранулася, абдзёрнула форму і вынула з кабуры пісталет. Прыставіўшы ствалом да маёй патыліцы, стрэліла…»

      Я падскочыў ледзь не да столі, выцягся плячом аб касяк, цяжка дыхаў, паступова вяртаючы сябе з абдымкаў жудаснага сну, таму што Евай Штайнэр была Насця, а бязвусым пятнаццацігадовым габрэйчыкам – я.

      Тады я ўзнавіў падзеі мінулага дня і ледзь не завыў з адчаю, як той воўк на поўню. Аднак доўгім выццём бядзе не дапаможаш. Каб хоць неяк суцішыць боль, я навёў чысціню ў кватэры. Мініч пастараўся на славу, нічога не скажаш. Ліхтары будуць асвятляць мне шлях круглыя суткі. Да ліхтароў далучаліся шматлікія драпіны, і я зразумеў, што ў такім выглядзе на вуліцы мне паказвацца нельга.

      Я закурыў. Набраў Насцін нумар, але слухаўка маўчала, як рыба. За дзень я тэлефанаваў ёй праз кожныя пяць хвілін, але марна. Тэлефон маўчаў. Я заставаўся ў адзіноцтве і піў адзіноту, нібы каву ў прыкуску з цыгарэтамі.

      8

      Прайшоў усяго тыдзень, але ён мне здаўся вечнасцю. Я адчуваў сябе бездапаможным загнаным у пастку ваўком, як у тым