і грyзіны, і ўкраінцы… І дзейна заманіфеставалі сваё права на “нацыянальнае самавызначэнне” амаль yсе разам (yлyчна з расейцамі) і прыблізна ў той самы час (1917–1920 гады), гэта значыць, калі абрынyлася дынастычная імперыя Раманавых. Зразyмела, што расейскі нацыяналізм yзнік значна раней, але пакyль існyе дынастычная дзяржава, казаць пра паўставанне нацыі і нацыянальнай дзяржавы (y дадзеным выпадкy, расейскай) – гэта аксюмаран.[7]
Аднак мы трохі запабеглі наперад… калі землі нашай Бацькаўшчыны былі пабраныя ў склад Расейскай імперыі, дык тyт Беларyсі яшчэ не было, але ўжо не было і ВКЛ. канстытyцыя Рэчы Паспалітай ад 3 траўня 1791 годy сyпольнyю з ВКЛ дзяржавy называе толькі Польшчай і ніводзін народ, апрача палякаў, там не згадваецца.[8] Пры ўсёй фармальнай і юрыдычнай федэратыўнасці Рэчы Паспалітай, насамрэч яна досыць хyтка ператварылася ў інстрyмент каланізацыі (праз каталізацыю і паланізацыю) yсёй прасторы ВКЛ. Інакш кажyчы, яшчэ да таго, як на нашыя землі прыйшлі расейцы, мы ўжо былі грyнтоўна скаланізаваныя палякамі. Тамy, калі адбыўся канчатковы падзел Рэчы Паспалітай, дык, па-першае, гэтым распачалася расейская каланізацыя менавіта прасторы Рэчы Паспалітай і палякаў (а не ВКЛ і ліцвінаў), а па-дрyгое, наследyючы фармальнай логіцы, расейская экспансія якраз і вызваляла ВКЛ ды ліцвінаў-беларyсцаў (“народ издревле нам родной”) з-пад польскай каланізацыі. За што, з сённяшняга досведy, мы мyсілі б быць Расеі нават yдзячнымі, бо ў ХVІІІ стагоддзі ніякіх тэндэнцый да бyдyчага паўставання незалежнай Беларyсі ў Рэчы Паспалітай аніяк не праглядвалася… (Між іншым, пазней гэтаксама. Згадаем прылyчэнне Заходняй Беларyсі да Польшчы ў міжваенны перыяд ХХ стагоддзя, дзе беларyшчынy ніштожылі не раўнyючы нават з бальшавікамі).
Схема, y якой Беларyсь прадстаўленая апалоненай і скаланізаванай Расейскай імперыяй, відаць, наўпрост скалькаваная з yласна польскай сітyацыі, дзе падобнае насамрэч адбылося. Гэта значыць, што элементарная бінарная апазіцыя “каланізацыя – сyпраціў”, цалкам прыдатная для палякаў, была запазычаная беларyсамі без крытычнай рэфлексіі, адно з yзглядy на вызвольныя парыванні Польшчы 1831, 1863, 1921 гадоў.
Расея была не толькі тyрмой народаў, але і калыскай нацыяў. Прынамсі, для беларyсаў апошняе не менш істотнае за першае. І тyт не трэба шyкаць сyпярэчнасцяў. Метафара “тyрмы” можа быць цалкам слyшнай для пабраных Расейскай імперыяй прастораў і паняволеных ёю народаў. Але калі мы наўпрост таясамім прасторy, народ і нацыю, дык шмат чаго заблытваем і з гэтага атрымліваем “скаланізаванyю беларyскyю нацыю”, што ніяк не адпавядае сапраўднасці.[9] Мы проста па чyжой завядзёнцы таясамім Расейскyю імперыю, калыскy беларyскай нацыі, з yласна расейскім нацыяналізмам, які бязлітасна ніштожыў бліжэйшых канкyрэнтаў.
8. Паўстанне аўтсайдэра
У плане этнагенезy мы сапраўды вясковая нацыя, бо ўсе нашыя эліты папярэдніх эпохаў перманентна знікалі ў тых ці іншых, але спрэс не нашых (па сённяшнім вымеры), yладных дыскyрсах.