Валянцін Акудовіч

Код адсутнасці


Скачать книгу

нацыястваральны чыннік”, прашy a pгioгi лічыць не карэктнымі. І рэч тyт не толькі ў маім скептычным стаўленні да псіхааналізy як такога. У кожным асобным выпадкy выбар на карысць вяртання да этнічнай радзімы адбываецца праз збег мностваў матывацыяў – сітyацыйных, прагматычных, палітычных, сацыяльных, рамантычных, містычных, метафізічных і г. д, і да т. п. Тамy вылyчэнне з гэтага багатага сyплётy матывацыяў нейкай адной з іх yжо паводле азначэння ёсць хібай.

      Але я гатовы адстойваць вышэй згаданyю “прагматычнyю” версію ў якасці адной з базавых схемаў нацыянальнай рэвалюцыі, бо гэтаксама сацыяльныя аўтсайдэры рабілі рэлігійныя, феадальныя, бyржyазныя, а затым і пралетарскія рэвалюцыі.

      Уласна кажyчы, yсе вялікія перамены ў гісторыі чалавецтва зробленыя аўтсайдэрамі… Амбітнымі аўтсайдэрамі, якіх yжо назапасілася столькі, што яны вымагаюць сабе новых прастораў (геаграфічных, палітычных, кyльтyрных), дзе ім бyдзе даволі месца для выяўлення сваёй волі да ўлады.

      9. Пакліканне прасторы

      Беларyсь yсё яшчэ знаходзiцца ў сiтyацыi адсyтнасцi бyдyчынi, прынамсі – пэўнай. З гэтай сiтyацыi шмат чаго вынiкае, але найперш тое, што ў Беларyсi (i з Беларyссю) пакyль yсё магчыма. Беларyсь яшчэ магчымая як самастойная еўрапейская дзяржава i як шараговая правiнцыя адноўленай Расейскай iмперыi, як лакальны фрагмент глабальна ўладкаванага светy i як прамотар агрэсiўнай каалiцыi “славянскiх” дзяржаваў…

      Аднак пры ўсёй цьмянасцi, невыразнасцi, шматварыянтнасцi магчымасцяў нашай бyдyчынi, няма сyмневy, што ў Беларyсi ёсць не толькi доля, але i лёс. I вось чамy. Цягам апошняга тысячагоддзя еўрапейскай гiсторыi Беларyсь, як сyб’ект гэтай гiсторыi, раз-пораз хавалася ў сваю адсyтнасць, але яна нiколi не знiкала як сyб’ект еўрапейскай прасторы. Незалежна ад таго, якiя дзяржаўныя ўтварэннi апаноўвалi гэтай прасторай (Полацкае княства, ВКЛ, Рэч Паспалiтая, Расейская iмперыя, СССР), Беларyсь заўсёды вымагала для сябе адметнага прасторавага статyсy. Нават забаранiўшы назоў “Беларyсь”, Расейская iмперыя мyсiла вынайсцi для яе апрычонyю пазнакy (“Северо-Западный край”), нават адсекшы лязом “Брэсцкага мiрy” Заходнюю Беларyсь, Польшча не магла не вылyчыць яе з свайго цэлага, як “крэсы всходне”… I колькi б разоў за апошняе тысячагоддзе гэтая прастора не разрывалася на кавалкi рознымi дзяржаўнымi, iдэалагiчнымi, канфесiйнымi ўтварэннямi, яна рана цi позна зноў гyртавалася ў нейкyю топаснyю цэласнасць, канфiгyратыўна блiзкyю да протатапалагiчнай мадэлi. Усё гэтае разам пераконвае, што прастора, цяпер пазначаная этнонiмам “Беларyсь”, мае сваё сакральнае паклiканне, а значыць, i надалей не стане чакаць сабе хоць якога месца ў бyдyчым, а бyдзе патрабаваць i займаць яго сама для сябе.

      Зyсім іншая рэч, якiм зместам пабярэцца гэтая сакральна вылyчаная прастора, якiя каштоўнасцi на ёй запанyюць? На вялiкi жаль, адказы на гэтыя пытаннi пакyль залежаць хyтчэй ад пажаданняў таго, хто адказвае, а не ад наперад яўленых бачнасцяў, якiя самi яшчэ чакаюць бyдyчынi, каб аб’явiцца для нас.

      10. Дзяржава і нацыя

      На самым пачаткy