Сяргей Балахонаў

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)


Скачать книгу

всему телу», «строение глаз выразительно птичье», «шестипалость обеих рук», «странные уплотнения на предплечьях». «Провести должным образом вскрытие не удалось. После первого надреза по неизвестной причине тело воспламенилось», – занатаваў патолагаанатам Ёсель Цынгель.[34] Магчыма, Пуліхаў быў феніксам-пярэваратнем – апрычоным адгалінаваннем ад галоўнага віду? Такія, як Пуліхаў, адрозніваліся меншымі памерамі і дзівоснай здатнасцю выглядаць як homo sapiens. Пра іх нам гавораць і беларускія легенды: часцяком у іх прыгадваецца, як вогненны змей або цмок здатны абяртацца ў чалавека.[35] А беларускаму народу мы можам цалкам давяраць, бо ён мудрэйшы за ўсе акадэміі навук.

      Феніксы ахвотна супрацоўнічалі з дзеячамі навукі і культуры Беларусі XIX ст. Філаматам, што надта любілі праводзіць доследы з электрычнасцю, даводзілася камунікаваць з такім перастарым феніксам, што жыхарыў у ваколіцах Вільні. Да нас дайшлі чарнавыя запісы для спавешчання «Апісанне доследу для высвятлення наступстваў уздзеяння электрыкі птушкі-фенікса на малако і мёд» (каля 1817 г.). Аўтарам спавешчання быў адзін з філамацкіх фізікаў Аляксандр Карнэліюс Дзядэцкі. Вынікі эксперыментаў былі сенсацыйнымі: што з малака, што з мёду пасля электраўдару ўтваралася гарэлка.[36] Як ведама, удзельнікі тайных студэнцкіх таварыстваў у бальшыні сваёй гэты напой не паважалі, стараліся піць слабейшае. Апошняе і тлумачыць, чаму адкрыццё не стала ведамае для шырэйшага навуковага і грамадскага кола.

      У 1880-я гг. нейкі фенікс жыў на Ўздзеншчыне ў маёнтку Над-Нёман, які належаў прыродазнаўцу Якубу Наркевічу-Ёдку. Маёнтак быў ператвораны ў эксперыментальную лабараторыю, у якой даследаваўся шырокі спектр фізічных з’яваў улучна з электрычнасцю. Дзякуючы феніксу ставіліся доследы і з радыёхвалямі. Паводле сведчання юрыста Януар’я Плескачэўскага, 29 кастрычніка 1887 г. Наркевіч-Ёдка, «выкарыстоўваючы электраздатнасць фенікса, без дроту перадаў гук з Над-Нёмну ва Ўзду. З адмысловай скрынкі ў маіх уздзенскіх апартаментах я пачуў у хрыпенні і шоргаце знаёмы голас навукоўцы: «Літва! – родна зямелька, – ты маўляў здароўе!». Радасць мая крэсаў не знала».[37] Запатэнтаваць вынаходку, на жаль, не ўдалося – у навуковых колах Расійскай імперыі вельмі моцнымі былі прапапоўскія настроі (але ці праводзіў тады Папоў свае вышуканні, невядома). Дый сам літвін-беларус не жадаў лішні раз нагадваць расійцам пра дзівоснага птаха, які так моцна ад іх цярпеў.

      Асобна варта адцеміць заслугу беларускага фенікса ў нашай Нацыянальнай Рэвалюцыі 1918 г. (паводле выразу Антона Луцкевіча). Калі Беларусь рэзалі лініяй фронту, калі ейны лёс, як і лёс усёй Сярэдняй Еўропы, здаваўся вельмі няпэўным, найлепшыя сыны нашае Бацькаўшчыны гучна абвясцілі свету пра незалежнасць Беларускае Народнае Рэспублікі. Было гэта, як ведама, 25 сакавіка 1918 г. Вырашальную ролю ў прыняцці Вялікага Сакавіковага Акту – Трэцяй Устаўной Граматы БНР – адыгралі віленскія дзеячы, якія 23 сакавіка далучыліся да працы Рады БНР. А маглі б і не далучыцца, бо падарожжа па