Пра гэтае дзіва ніхто з праваднікоў раней не паведамляў. Персы наважыліся падыйсці бліжэй і былі моцна ўражаны ўбачаным відовішчам: памянёную сцяну ўтварала незлічоная колькасць пчолаў. І Дарый, і яго дарадцы згадалі, што неўры слылі чараўнікамі, а цяпер пераканаліся ў гэтым на ўласныя вочы. Калі здарылася, што некаторыя пчолы ўджалілі некалькіх воінаў, то ўсе зразумелі, што пчолы няпростыя, бо, уджаліўшы, не паміралі, а працягвалі лятаць і пагрозліва гусці. Але і гэты цуд не быў цудам у параўнанні з тым, што ўджаленыя персідскія воіны раптоўна для ўсіх пераходзілі на гаворку неўраў, звяртаючыся да пчолаў: «Ні баі сін, ісмі драўгу» («Νί βάί ςίη, ίςμί δράυγυ»). Гэта азначае: «Не бойся, я – друг». Разумеючы, што перайсці пчаліную сцяну без шкоды для войска немагчыма, персы вырашылі пакінуць неўраў у спакоі».[51]
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.