занадта небяспечнай для здароўя. У адным з кіеўскіх “Изборников” (ХІІ ст.) захавалася наступная даволі злосная рэмарка нейкага Лявона Келара з гэтай нагоды: “Народ их хотя крещен бысть, но опять, аки псы живяху. Кромь же обиташе в водех их пакость непреходящя, а кит-рыба наипаче в сим, ибо благостников приходящих емлет зело”. Страх той быў зусім небеспадстаўным.
На пачатку ХІХ ст. у глухой безназоўнай палескай вёсачцы, жыхары якой палічылі збіральніка фальклору Антона Надзеждзіна за “лазутчика князей киевских”, быў занатаваны дужа архаічны верш (песня), што імаверна сягае яшчэ ятвяжскіх часоў. У вершы апавядаецца пра “бэсстужу дэтыну Міну”, які пагарджаў паганскімі звычаямі, асабліва не шанаваўшы вадаёмы. Універсальны для еўрапейскіх народаў кастрацыйны сюжэт набыў тут нечаканае зместавае ўвасабленне:
Міна в езеро сюсяты взявся,
Враз в водэ колэмут начався —
Княжэ Кіт-рыба рaка послав,
Кеб ен в того Міны сюсель отняв…
Магчыма, што гэткія выпадкі не былі адзінкавымі, і прыхадні (а напару і тутэйшыя здраднікі), ахопленыя гарачкай кастрацыйнага комплексу, набылі сталую фобію да беларускае кіт-рыбы.
Рыба-кіт пастаянна супрацьстаяла агрэсіўным праявам. Царкоўны дзеяч ВКЛ Рыгор Цамблак (ХІV ст.) падкрэсліваў гэтую асаблівасць: “Кит-рыбе не токма Землю тримати, а и зломыслячих всих велми вряжати”. На жаль гістарычныя крыніцы данеслі да нас толькі невялічкую частку звестак пра гэткія “вразы” зламыснікам з боку валадара беларускіх вод.
У 1433 г. канкурэнты князя Свідрыгайлы ў чародны раз паспрабавалі прыбраць яго з палітычнае арэны. Найманыя забойцы рушылі ў лагер няўгоднага палітыка, які месціўся блізу сутокаў Бярэзіны і Ольсы. Свідрыгайла па сваёй даўняй завядзёнцы начаваў у намёце, каторы ладзіўся пасярод ракі на адмысловым плыце з прыспушчаным у ваду цяжарам (каб не сплысці!). Найміты чорнымі ценямі неўпрыкмет абмінулі ахову на беразе і плыўмака рушылі да княскага намёта. “A byla u kniazia Szwitrygajly kit-ryba, w kotoroj welmi sia kochal, – гаворыцца ў т. зв. “Кроніцы Бышыка”, – a onaja barzo pilnowala bezpeczenstwo jeho, i hetych zbrodnew dwoch prokoltnula w czrewo swoje, aby za kawednosc skarac strogo”.
Значную ролю рыба-кіт адыграла і ў знакамітай бітве на рацэ Крапіўне 1514 г. між войскамі ВКЛ і Масковіі. У летапіснай “Аповесці пра Канстанціна Астрожскага”, не прымяншаючы вайсковага генія гетмана Вялікай Літвы, аддаецца належнае і кіт-рыбе. “И як пришел славный а великий гетман… к реке Днепр, под Оршу – город каменный, и обачил, иж нелегко будеть переити путь водный – Крапивну-речку, – паведамляе летапісец, – то як муж богобоязный…ся примчал до церкви и, опавши на колени, молитву Богу вчинил. А прислал Бог на знак зычливости ку Ойчине нашей рыбу-кит великую (была бо симболем Христа), и загатила она речулку тую телом своим, по нему вои юж яко по броде переишли. И так спешливо на поли великим оршанским противко московитов сшиковалися”.
Варыянт знанай народнай песні пацвярджае звесткі летапісца: масква, уцякаючы, праклінае Крапіўну:
Бадай