Алена Брава

Рай даўно перанаселены (зборнік)


Скачать книгу

іншым так жа натуральна, як дыхаць. Выдатніца імкнецца прааналізаваць, расшчапіць на малекулы гэтую няўлоўную субстанцыю – жаночую прывабнасць – ды вывесці яе формулу. І як гэта ім удаецца: доўгі сеанс усмешкі, выгляд анёла, які, шкадуючы смяротных, схаваў свае асляпляльныя крылы? Можа, ёй паспрабаваць, як Зоя Мардасава, напусціць на сябе ганарлівую пыху альбо, капіруючы Кацю і Таню Рудаковых, напяваць мелодыі маладзёжных шлягераў, якія яна, дарэчы, цярпець не можа? Ёй здаецца, што, узводзячы вакол сябе ўсе гэтыя шчыты ды латы з паветра, нібыта сцены гатовай да абароны крэпасці, у якой захоўваюцца быццам бы неймаверныя запасы вады і ежы, яна абавязкова каго-небудзь зачаруе, а потым ужо апусціць з твару забрала, як апускаюць пад’ёмны мост над цытадэльным рвом, і – welcome, стомлены вандроўнік! – у імгнен-не вока стане САБОЙ.

      І хтосьці паставіцца да гэтага неабыякава.

      5

      Вось яна ідзе дадому са школы. Позняя восень, як п’яная расхлістаная дворнічыха, корпаецца ў дварах, змятаючы брудныя папяровыя кветкі ды затаптаныя кумачовыя банты ў калюжыны (горад толькі што адсвяткаваў чарговую гадавіну рэвалюцыі). Дом, у якім жыве Юля, стаіць на скрыжаванні дзвюх вуліц – Стаханаўскай і Сацыялістычнай. Першая з іх у сямідзясятыя была заасфальтаваная, і неўзабаве бародавачнай нарасцю тут узнялася прысадзістая цагляная будыніна. Некалькі кватэр аддалі пера-давікам хімкамбіната, да якіх належала і маці выдатніцы, Галіна Іларыёнаўна. Астатнія занялі працаўнікі шклозавода, які пастаўляў амаль ужо фальклорныя гранёныя шклянкі ў афраазіяцкі свет (зрэшты, гранёнчыкаў выраблялася столькі, што з іх можна было да смерці ўпаіць саракаградусным напоем камунізму і «бра-тоў» з Лацінскае Амерыкі, а мо нават і пінгвінаў з Паўднёвага полюса).

      …Юля ўваходзіць у шклозаводскі парк. Некалі смараг-дава-зялёны, парк гіне ад атрутных выкідаў: кроны сосен зрабіліся пярэста-рыжыя і ўзімку нагадваюць аблезлыя лісіныя шапкі, густа прысыпаныя нафталінам. Нават шэрыя гарадскія птушкі, што даўно замянілі тут вавёрак, ад ёлкага заводскага дыму здаюцца брудна-рыжымі. Летняя эстрада даўно не ра-мантавалася, дошкі згнілі, фарба на лаўках аблупілася. Паблізу ад эстрады знаходзіцца напаўразбураны фантан, пабудаваны яшчэ ў сталінскую эпоху: на пастаменце ў сярэдзіне круглай яміны, якая калісьці запаўнялася вадою, басаногая дзяўчына ў лёгкай сукні і вянку з плюшча танцуе ў атачэнні двух мужчын з флейтамі. Скульптура істотна пацярпела ад дажджоў, снегу ды мясцовай шпаны, і цяпер цяжка дакладна вызначыць, што менавіта меў на ўвазе аўтар: танец менады з сатырамі або німфу, якая спакушае фаўнаў. (Настаўніца гісторыі, зрэшты, сцвярджае, што ніякія гэта не міфічныя істоты, а прадстаўнікі братніх закаўказскіх рэспублік). У танцоркі адбіта вуха і кончык носа. Яе позірк скіраваны на мужчынскую фігуру, якая ад-сутнічае: ад «героя» засталіся адно ніжняя палова цела ды вы-кручаныя ў танцы ногі. Другому танцору пашанцавала больш: у яго адбіта толькі галава (зрэшты, яна яму без патрэбы).