Алена Брава

Рай даўно перанаселены (зборнік)


Скачать книгу

– вітае ён Юлю. Гэтую фразу (ён не вынаходлівы ў сэнсе кампліментаў) яна цяпер будзе чуць штораз, калі ён зойдзе ў канцылярыю. Як яе завуць, ён так і не пацікавіўся. Але яна адчувае хваляванне ўжо ад таго, што ўладальнік аголенага мяча правасуддзя (фрэйдысцкія аналогіі з’яўляюцца без запрашэння) зрабіў ласку яе заўважыць. Яна раптам набывае нейкую каштоўнасць ва ўласных вачах! Выдатніца ўпотай разглядае валаскі, што стаяць тырчма на яго макаўцы, і знаходзіць у тым знак патаемнага дысідэнцтва і прыхаванай гатоўнасці праігнараваць кодэкс, у прыватнасці, шлюбна-сямейны. Бо ён, зразумела, жанаты, аб чым недвухсэнсоўна сведчыць заручальны пярсцёнак на правай руцэ. Нягледзячы на гэта (а мо, і менавіта з тае прычыны) яна піша яму па вечарах палкія лісты, якія хавае сярод старонак раманаў. Практыка скончыцца, але выдатніца будзе прыходзіць у суд усю восень і зіму, як па раскладзе: двойчы на тыдзень.

      8

      Убачыць Ягоны твар. У ружовым штучным футры, у кішэні якога зліпся ў камяк салодкі арахіс – яе ўлюбёны ласунак – яна стаіць пад Яго вокнамі. Жоўтыя прастакутнікі вокнаў (зімой у судзе рана запальваюць святло) падобныя да раскладзенага пасьянса, вынік якога, на жаль, прадвызначаны. Асмялеўшы, яна падымаецца па лесвіцы ў залу судовых пасяджэнняў. У калідорах савецка-партыйнае Феміды, наскрозь прадзьмутых скразнякамі капеечных сварак ды скончаных лёсаў, увесь час тоўпяцца нейкія азызлыя мужыкі ў расхлістаных ватоўках ды ўвішныя маладзічкі ў паношаных «дзюмісязонных» паліто. У гэтым натоўпе, што патыхае часнаком ды курывам, Юлю не пазнае нават начальніца канцылярыі. Не заўважае яе і Ён – у поўнай адпаведнасці з класічным сюжэтам.

      …Сёння ў судзе разглядаецца справа прызыўніка, які ў дзень праводзінаў у шэрагі «несокрушимой и легендарной» вырашыў пакатаць сяброў і, будучы нападпітку, скраў грузавік і выпадкова наехаў на жанчыну на дзявятым месяцы цяжарнасці. Плод, вагой у тры кілаграмы пяцьсот грамаў, мужчынскага полу, па заключэнні экспертаў, загінуў ад асфіксіі ў целе смяротна траўміраванай маці. Шлейка баваўнянага фартуха Юлі трапеча на левым плячы, як матылёк-махаон, – так моцна калоціцца ў яе сэрца. Прызыўнік замест ташкенцкай «вучэбкі» ды закіду адной спякотнай ноччу ў паўднёва-азіяцкую краіну атрымае дзевяць гадоў строгага рэ-жыму, і невядома яшчэ, што лепей. Дзесяцікласніца, якая сядзіць у апошнім радзе (галоснасць – вядомы прынцып савецкага правасуддзя, і справа слухаецца адкрыта), таксама зняволеная, але пажыццёва. Яна сама сабе і вязень, і вязніца. Свой пухлы дэр-мацінавы партфель выдатніца прыціскае да форменнай сукенкі, каб схаваць латку на прыполе. Яна ганарыцца невыпадковым супадзеннем картаграфіі латак: менавіта так прыкрывала старую зацыраваную сукенку закаханая ў белетрыста Р. школьніца, калі падымалася па лесвіцы дома, дзе жыў Ён. Юля скапіравала гэты жэст, яна ўяўляе сябе цвейгаўскай Незнаёмкай, патаемна закаханай; як тая маладая жанчына, яна мае намер (зразумела, калі скончыць школу) нарадзіць ад Яго дзіцёнка (зразумела, хлопчыка). Бацька