Скачать книгу

свет. Ты абнадзеіў на жыццё вольнае і справядлівае. І я ўзрадавалася гэтаму. Я паверыла табе. Мая душа адкрылася. Шчырасць веры памкнула мяне насустрач новаму свету, дзе пануе святло, дзе пульсуе жывое жыццё. Будзь жа збавіцелем маім, Высокі дух. Захіні сваёй збаўчай ласкай свет, у якім пануюць людзі. Чаму не зробіш ты, Высокі дух, дасканалым, добрым, спагадлівым гэты вялікі свет? Чаму не хоча ён прыняць мяне? Чаму пакараў ты мяне маёй маці? За што? Чаму адабраў у яе самае святое: пачуццё мацярынскасці? Чаму прага пустых уцех засланіла ў ёй матчыну пяшчоту? Чаму мушу я называць мамай жанчыну, якая забівае мяне і крывавіць цела маё, і душа яе не насычаецца прыязнасцю? А сэрца маё стамляецца. Ці чуеш ты мяне, Высокі дух? А калі чуеш, то чаму маўчыш? Які ж ты Высокі дух, калі не можаш адвесці бяду? Чаму не абароніш мяне – спараджэнне і тваёй існасці? А мо і ты бяссільны перад неўтаймоўнай сілай злосці і нядобрасці? Тады навошта ты ачаліў мяне сваім дотыкам? І чаму пакінуў мяне зараз? Чаму завешся Высокім духам, калі дазваляеш такое?..

      Але маўчаў Высокі дух. І не меншалі мае пакуты. Не з’яўляўся пробліск дабрыні ў маёй маці.

      Заплакала я.

      І расінкі слёз бесцялесна каціліся з маёй душы. Выйсце, аднак, мусіла з’явіцца. Я верыла ў гэта. Я хацела гэтага. Я спадзявалася на выратаванне, прагла паратунку.

      І ён з’явіўся. Але такі, якога я ніяк не чакала.

      Мая маці перавязала свой набухлы жывот нейкім паскам. Ён апынуўся акурат на маёй шыі. Я намагалася вызваліцца. Але ў цеснаце зрабіць гэта было цяжка. Я хацела перакуліцца, але мая мацярынская повязь, мая пупавіна абгарнулася вакол маёй шыі…

      «Высокі дух! Уратуй мяне!»

      І Высокі дух, відаць, пачуў мяне.

      Да майго слыху даляцеў анёльскі голас. Ён замілавана і шчыра выводзіў: «Верую во единого Бога Отца, Вседержителя, Творца небу и земли, видимым же всем и невидимым…»

      Мне палягчэла. Душа мая пачала ўздымацца. Я адчула нязвыклую лёгкасць і дужасць. І надзею адолець усё-ўсё…

      «И во единого Господа Иисуса Христа, Сына Божия, Единороднаго, Иже от Отца рожденнаго прежде всех век; Света от Света, Бога истинна от Бога истинна…»

      Голас анёла ўсё гучаў. Мая душа ляцела ўсё вышэй і вышэй, зачараваная тым неверагодна прыгожым краявідам, якога мне так і не давялося ўбачыць.

      «Нас ради человек и нашего ради спасения…»

      Душа мая ўжо высока-высока. Яе атуляе ўсё большая прыемнасць і лёгкасць. А голас анёла гучыць цішэй і бліжэй. Як быццам ён поруч са мной, зусім блізенька.

      Апошняе, што пачула я, адчула душой, былі словы: «Чаю воскресения мертвых, и жизни будущаго века». І сэрца маё, пазбаўленае душы, стамілася зусім.

      А нечы гучны, амаль трубны голас, нібыта адказаў альбо загадаў некаму: «Вонмем».

      Пакінутае на самоце каханне перасыхала, мізарнела, драбнела. Нарэшце яно зусім знясілела і ператварылася ў танюсенькае нявызначанае Нешта, якое мусіла зноў блукаць і лунаць у паветры, каб знайсці тых дваіх, да якіх набрынялым воблачкам магло б прытуліцца.

      Каб зноў стацца Каханнем.

      Ды няўжо і наступным