Юры Станкевіч

Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)


Скачать книгу

стаялі ў інтэрнацкім калідоры ля акна і палілі. Са стадыёна насупраць грымеў духавы аркестр: рыхтаваліся да чарговага традыцыйнага параду вайскоўцы.

      – Паслухай, Ігнат, – пачала Юля Маракова. – Маё «крымскае» з пасылкі пачакае, бо сёння нам няма дзе прытуліцца, але ў мяне да цябе ёсць адна, магчыма, не зусім звычайная для цябе прапанова. Справа ў тым, што хутка апошні іспыт, а потым вакацыі, пасля чаго практыка. Затым дзяржэкзамены, і ў нас курсы медсясцёр, а ў вас вайсковыя зборы.

      – Што з таго, Юля?

      – Паехалі на вакацыі да мяне. Да Сімферопаля на летаку, а там ужо побач. Ты, бачу, здзіўлены?

      Паўза.

      – Вядома, здзіўлены. Дзякуй табе за ўсё, але…

      – Што так? – перапыніла дзяўчына.

      – Трэба дапамагчы маці, а па-другое – у мяне няма лішніх грошай. У якасці каго я прыеду?

      – Ну, вось твая беларускасць усплыла: як, чаму? Ды каб не назаляць… Мае старыя – гасцінныя: бацька – загадчык гандлёвага аддзела ў абырвалгу, а маці…

      – Што за абырвалг?

      – Ты ж у Булгакава памятаеш?

      – А, – здагадаўся Ігнат Мазур, – гэта ж Шарыкаў усё наадварот чытаў.

      – А маці – выкладчыца мовы і літаратуры ў школе. Ты з ёй адразу паразумеешся. Прычым тут грошы? Урэшце, я адзін раз прапанавала, а другі – не стану.

      Ён не стаў тлумачыць Юлі Мараковай, што ў маці даўняя хвароба, якая носіць назву гіпатырэёз, і што ёй штодня трэба прымаць лекі, а яна, хоць і выйшла на пенсію, змушана працаваць, бо пенсія зусім малая, а як жонку «ворага народа» яе хіба што ўзялі калісьці з невядомай літасці на нейкі занядбаны заводзік, дзе і зарплаты па сутнасці не было. Так што вакацыі не для яго. Вядома, ён з задавальненнем пазагараў бы на марскім пляжы і ўсё такое, але… Ды і як бы ён стаў глядзець у вочы яе бацькам, штодня аб’ядаючы іх і не маючы ў кішэні лішняга рубля?

      – Ды ты не крыўдуй, Юля, – расчуліўся ад нечаканай шчырасці дзяўчыны Ігнат Мазур. – Такі я ўжо чалавек, і іншым пакуль быць не магу, а вакацыі кароткія. Пабачымся. Ёсць і іншыя праблемы, але потым, потым…

      Ноччу ён доўга не мог заснуць. Успомніў, што так і не пайшоў да Ані Балтас, а між тым абяцаў і даўно варта. Прыгадалася яе старэйшая сястра – у яе словах таксама прысутнічала, і даволі рэальна, жыццёвая жаночая мудрасць. Жанчыне варта выбіраць сабе мужчыну ў спрыяльным узросце, каб нарадзіць здаровых дзяцей, і менавіта такога, які здольны забяспечыць сям’ю. Два гады, як яны сустракаюцца з Аняй, праўда, апошнім часам зрэдку, а яна магла б знайсці сабе, як і старэйшая сястра, паспяховага мужчыну, мінчука, а не ехаць кудысьці ў свет па размеркаванні. Даўмеліся ж нашыя памяркоўныя кіраўнікі нават да таго, каб пасылаць дзяўчат аж у аддаленыя кішлакі Кіргізстана. Што іх там чакае – падумаць страшна. Чаму прыбалты пра такое нават слухаць не хочуць, чаму сваё паважаюць і берагуць? Чаму ў нас усё так гнюсна?

      Вось і Юля Маракова свядома ці падсвядома шукае сабе спадарожніка па жыцці. І жыццё тое, як казаў ім раней выкладчык Мацкевіч, вельмі, нават нечакана – кароткае. Яму, Ігнату Мазуру, і яе шкада. Будзь ён якім