Юры Станкевіч

Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)


Скачать книгу

бы слухаў, – усё-такі не ўстрымаўся студэнт Ігнат Мазур. – Яшчэ разы два паставім?

      – А вось ты зараз забярэш сваё бургундскае і пойдзеш, а я можа і тройчы паслухаю.

      – Ну, бургундскім цябе, пэўна, той спявак частаваў, а я – бедны студэнт. Мяне асабіста і «Тракія» задавальняе.

      – Чаго ты прыйшоў да мяне, Ігнат? Злоснічаць?

      – Хіба ты не разумееш? Пабыць разам.

      – Які ў гэтым сэнс?

      – Але ж ты не супраць, што я зайшоў?

      Студэнтка Святлана Конкіна выцягнула з тумбачкі шклянкі, разліла віно, паклала на стол пачак пячэння, нечакана ўсміхнулася:

      – Не супраць.

      – Яна выпіла са шклянкі, зноў перасела на ложак у сваёй ранейшай позе, сукенка амаль не хавала яе загарэлыя, чуць крываватыя ногі, вусны маленькага, натурыстага рота на гэты раз былі пафарбаваныя чырвоным, а ледзь бачныя прышчынкі – белым, так што твар дзяўчыны ў надыходзячым прыцемку нагадваў маску з японскага тэатра «Но».

      Ігнат Мазур прагна выпіў са шклянкі, прыслухаўся да сябе, сказаў:

      – Ага, люблю сухое віно, няблага ўставіла, – і дадаў: – У нас з табой, пэўна, аднолькавыя вірусы засяліліся. Так што ўсё непазбежна. Таму і прыйшоў.

      Студэнтка Святлана Конкіна прыпаліла ад цыгарэты цыгарэту.

      – Што яшчэ за хрэнь? Патлумач.

      – Калі толькі коратка. Існуе небеспадстаўная тэорыя, што менавіта вірусы далі штуршок спачатку самому жыццю, а потым і эвалюцыі, і яны і цяпер яе асноўная сіла. Усё даволі празаічна. Наш мозг – смеццезборнік вірусаў. І нават каханне звязана з вірусамі. Базавая хімічная рэакцыя. Не мы ўтвараем пары, а падобныя вірусы скіравана прыцягваюць нас адно да другога.

      – Лепш бы ты памаўчаў, Ігнат. Па-твойму намі кіруюць паразіты?

      – А ты думала, што партыя і камсамол?

      – Ну, я не ідыётка, каб у такое верыць.

      – І ў светлую будучыню не верыш? А Гавіну – што на іспыце гаварыла? Атрымала ж «пяць балаў».

      – Ты зачыніў бы дзверы, Ігнат. А то яшчэ хто-небудзь зазірне. Яны ўсе і так мяне за сцерву трымаюць.

      – Хто гэта – усе?

      – Першакурсніцы мае, яшчэ тыя-сія. Ды, няважна.

      Студэнт Ігнат Мазур зачыніў знутры дзверы, – ключ тырчаў у замку, – пасунуў, як і ў мінулы раз, зэдлік да ложка і прысеў побач з дзяўчынай, адабраў у яе з рукі амаль дапаленую цыгарэту і кінуў у попельніцу, але рукі ад яе далоні не адняў і раптам адчуў, як яна сціснула ў адказ яго пальцы. І ўсё паплыло перад яго вачыма, бо ён ужо здымаў, ледзь не зрываў з яе сукенку, скінуў сваю тэніску, нагамі – чаравікі, выслізнуў з нагавіц і пад грукат уласнага сэрца абняў гэтае даўно жаданае цела.

      Калі б хто-небудзь спытаў у студэнта Ігната Мазура ці нават ён сам пацікавіўся ў сябе, што адбылося з ім і дзяўчынай на імя Святлана Конкіна ў той вечар і ноч, – ён бы абсалютна шчыра адказаў, што нічога не памятае. Адрэзак часу ў некалькі гадзін быў амаль начыста выцерты з яго памяці, усплывалі хіба асобныя фрагменты: як таропка дапівалі віно, як нехта грукаў у дзверы, як абодва прагна палілі па цыгарэце, але так і не дапалілі, бо