Віктар Казько

Неруш


Скачать книгу

скавана яшчэ і асцярожнасцю, жыццёвай абачлівасцю, няведаннем таго, як атрымаецца ў яго тут, што ён знойдзе, а што згубіць тут.

      Мінулае не вяртаецца. Але ці толькі лепшае ідзе па змену мінуламу. Сённяшняе Княжбора абурае Алега Віктаравіча, хаця ён яшчэ і не нюхаў гэтага сённяшняга, бачыў балота, што атачыла Княжбор, праскочыў па машыне па княжборскай дарозе, пагаварыў з Барздыкам, калі той быў не ў гуморы. Угледзеў толькі тое, што само сляпіцай лезе ў вока, назаляе воку. Які ж багацей, тым больш кулак гэты гарапашны Барздыка. Хворы пайшоў ад гэтай зямлі на вайну, у партызаны, а з партызан і ў войска, здабыў па фронце лычкі старшыны, з тым, ды яшчэ з чужым жалезам у грудзях, вярнуўся ў родную вёску, падымаць на ногі калгас. Нічога не скажаш, сёння жывецца яму куды вальней, чым учора. Толькі ці ёсць у яго час адчуць гэта? Ухопіць раніцай, як птушка, што-небудзь, укіне ў рот кавалак хлеба, зап'е малаком, ну, мо скрылёк сала, калі яно ў яго далежваецца да лета, канечне; удзень – гладышка кіслага малака; вечарам – чыгун паронак ды зноў тое ж малако, вось і ўсё. А волікі ў Княжборы тое ж самае, што лодка ці човен. Машына-ўсюдыход, і яна буксуе на княжборскіх гацях, вунь як раве, а волікі цягавітыя, як і Чыгуны-Барздыкі, як Дзям'яны-Роўды, як Махахеі. Пазбаў ты іх гэтых волікаў – і капцы. Пагібель Чыгунам, Дзям'янам, Махахеям, хоць самім галаву ў ярмо. Цялічка, бычок – яны восенню ўсё роўна будуць у казне. Дзякуючы гэтым бычкам і цялічкам недзе вучацца ў горадзе сын ці дачка Барздыкі, дзякуючы бычкам дзеда Дзям'яна вучыўся ў горадзе і ён сам, Мацвей Роўда. Гэта яны, бычкі і цялічкі дзеда Дзям'яна, вывелі яго ў свет, у людзі. А кабанчыкамі і парасяткамі жывы і сам Барздыка, жыў Княжбор і ўсе іншыя Княжборы Палесся. I шчасце іх, што так дбаюць, цягнуць з сябе жылы палешукі Чыгуны, Дзям'яны, Махахеі, тыя самыя, што сеялі колісь соль і садзілі волікаў. Колькі плётак і баек, сем карабоў бязглуздзіцы вакол іх, вакол гэтага прасла, дубоў гэтых, гэтых буслоў – вакол палешука, які сапраўды не чалавек, а паляшук. I плятуць гэтыя карабы па сённяшні дзень, і кожны сваё лыка ўплятае. Герадот, той пайменаваў гэты куток краінай вады і туманоў. Плеткары больш сучасныя абазвалі палешука дзікуном, лічы, дзікунства гэтае, маўляў, ужо ў самім слове «паляшук». Не зводзяцца плеткары. Наслухаўся іх і ён, Мацвей Роўда. Забяспечылі і яго на дарогу плёткай. Пра тое, як нейкі без меры закаханы паляшук праз балота хадзіў на спатканне да сваёй каханкі, лётаў, сплёў сабе кош-самалёт, запрог у яго дваццаць пеўняў. На гэтай лічбе Мацвей не вытрымаў, перапытаў:

      – Дваццаць?

      – Дваццаць!

      – А чаму б не дваццаць адзін, чаму б не ачко?.. – Мацвей запамятаў гэтую плётку і плеткара і шмат чаго іншага запамятаў, хаця, па праўдзе кажучы, і сам быў небездакорны. Уступаючы гасціннасці, безжурботнасці чужога краю, на хвіліну, тыдзень, месяц забываўся аб няпростасці, патаемнасці свайго Палесся, грэючыся пад чужым сонцам, забываў аб сваім, пра тое, што на яго Палессі не менш сонечных дзён, чым у той жа Адэсе-маме, дыхаючы чужым паветрам, чужымі азонамі і фітанцыдамі, забываўся пра тое паветра, што было яму як малако маці, пра тое, што