Віктар Казько

Неруш


Скачать книгу

Не, яна, канечне, ведала, чаго чакае: спачатку бацьку яго, свайго мужыка, потым яго, Мацвея, і зноў мужыка, ужо з фронту, з вайны. Але кожны раз за гэтым вядомым чаканнем было і патаемнае, чаканне сэрца: вось адбудзецца адно, народзіцца сын, прагоняць нашы немцаў, вернецца з вайны чалавек, і прыйдзе, настане штосьці неверагоднае, да слёз, радаснае, прыгожае. З тым яна і пайшла ад Мацвея, пайшла да бацькі назаўсёды, туды, адкуль не вяртаюцца. Пайшла, здолеўшы перадаць яму веру ў сябе, ва ўсемагутнасць жаночага чакання. I Мацвея больш за ўсё ўразіла, калі яго не дачакаліся. Цяпер ён разумее: хапіла васьмі гадоў, каб пабыць гэтае разуменне, чаму яго не дачакаліся. Маці перадала яму веру ва ўсё лепшае, але не здолела перадаць чагосьці іншага, цярплівасці сваёй, ці што. Ён не набыў, не навучыўся цярпліва трываць, пакуль наступіць гэтае лепшае, яму здавалася, што гэтае лепшае ўжо чакае яго, угатавана яму за першым паваротам, за вуглом уласнага дома, інакш жа і не магло быць. I ён кінуўся наўздагон, за ім, за вугал уласнага дома, і толькі замільгацелі скрыжаванні і ростані дарог. Мо яму не варта дакараць за гэта сябе, такі быў час, усе кудысьці беглі, усім штосьці мроілася за вуглом сваёй я?а хаты. I ён, як некалі. яго бацька, пайшоў у салдаты, на службу ў армію, а з арміі, здаецца, па дарозе дамоў, збочыў у Сібір. У Сібір на камсамольскую будоўлю ён наладзіўся разам са сваім аддзяленнем. Алене адпісаў, што так і так, маўляў, зямля такая вялікая і грэх абмяжоўвацца толькі сваім кутам, абжывецца і адразу выклікае Алену. Але з Сібіры ён неўзабаве махнуў у Казахстан, пра гэта ён ужо не даў звесткі Алене, упэўнены, што яго ўсё роўна чакаюць, павінны чакаць, пакуль ён будуе плаціны і ўздымае цаліну. Але там, на цаліне, яму раптам зрабілася вельмі сумна, абрынулася на яго і апанавала яго новая нецярплівасць, ён схапіў і кінуў у свой салдацкі яшчэ чамадан пару свежых сарочак ды майкі і скіраваўся ў новую дарогу – назад у Княжкбор. Не, ён не думаў, што Алена не дачакаецца яго, гэта было не ў характары Княжбора, Княжбор чакаў усіх – ад першага і да апошняга – з вайны і з турмы, з таго свету толькі ўжо нікога не чакалі, самі ішлі туды, як маці яго пайшла. Ён згадаў раптам пра сваю нявесту, усплылі ў памяці ўсе васемнаццаць старыц і азёр, успамянуліся трынаццаць мосцікаў па дарозе да роднай хаты, чарапахі на трухлявым і цёплым бярвенні, і ён заспяшаўся да ўсяго гэтага. I трапіў на вяселле. Толькі на чужое. Алена Махахей не дачакалася яго. За апошнім мосцікам, каля могілак, за якімі пачынаўся ўжо Княжбор, ён сустрэўся з ёю, сустрэўся вачыма. Ніхто з аднавяскоўцаў не бачыў яго. Яшчэ здалёку, падыходзячы да Княжбора, а праўдзівей кажучы, падбягаючы, ён пачуў скрыпку, бубен і гармонік, узрадаваўся: музыкаю сустракала яго вёска. Узрадаваўся асабліва бубну, таму што любіў яго, быў ён свой, мог не толькі спяваць, але і плакаць. I было ў яго звоне, песні ці плачы нешта ад звону спелага жытняга коласа на зары. Па жытнім полі больш за ўсё і сумаваў Мацвей, адлучаны ад свайго Княжбора. I ён, не адчуваючы ні рук, ні ног, сцежачкай пашыбаваў напрамкі на голас бубна. Трэба сказаць, што з гэтай сцежачкай