Сяргей Календа

Усё ўлічана. All inclusive


Скачать книгу

яна ўсё жыцьцё толькі й шукала выхаду да прыватнага бізнэсу. І так сталася, што яе кліенткаю, якую яна стрыгла, аказалася адна жанчына з канцэнтраваным пахам поту. Гэтая потная жанчына атрымала вельмі буйную пасаду ў парлямэнце краіны, памяняўшы фартух паварыхі на чамадан чыноўніка, і цыганка Раміна Гайдараўна атрымала ўласны салён, фітнэс, басэйн і масажню, але ненадоўга, хапіла аднаго году.

      Гатэль, як толькі адчыніўся пасьля “рэканструкцыі” (раней на ягоным месцы быў таксама гатэль, гістарычная каштоўнасьць, але адной ноччу за будаўнічым плотам усё раптоўна зьнікла й “рэканструявалася” ў новы гатэль), пасьпяхова здаваўся ў арэнду, так зьявіліся прыватнае казыно, рэстарацыя й начны клюб, цыганка выкупіла сабе на год салён з зонаю спа й апантана кінулася ў бойку зь цяпер ужо ўласным пэрсаналам. Яна пачала кіраваць, валадарыць і зрабілася сапраўдным дыктатарам.

      Калі Раміна Гайдараўна раніцою толькі прыходзіла на працу, усе навокал – адміністратар, стылісты, асыстэнты, манікюрысты, мэнэджар Юлія Цімафееўна, бухгальтар Люся, масажысты Ганна і Лера, інструктары па фітнэсе – пачыналі адчуваць сябе блага, быццам бы раптоўна захварэлі. Цыганка была сапраўднай хваробаю, чымсьці кшталту непрыемнага й маруднага герпэсу на вуснах, ад якога вельмі цяжка пазбавіцца, а калі пачынаеш яго калупаць альбо грызьці, ён цячэ, распаўсюджваецца й становіцца горш. Менавіта паводле гэтага прынцыпу цыганка кіравала спа-цэнтрам: спачатку патрабавала да сябе татальнай увагі – яе мылі, сушылі фэнам, потым падкручвалі брашынгам, потым начэсвалі валасы, потым пакрывалі лакам пазногці на руках і нагах, наносілі крэм супраць старэньня, рабілі масаж плячэй, і ўжо пасьля абеду пачынала працу – гістэрыла, звальняла, псыхавала, потым лаялася на супрацоўнікаў, бо гаўняна яе прычасалі, а потым скардзілася, што за дзень мала грошай прынесьлі ў касу (вядома, а як жа пасьпець, калі ўвесь працоўны час яна засяроджвала ўвагу на сябе, адкуль у касе зьявяцца грошы?). Некалькі разоў на тыдзень Раміна Гайдараўна шалёна насілася па цырульні, пакуючы цырульніцкі рыштунак, і зьяжджала стрыгчы нейкага Мясковіча ды сваю дурную, цяпер ужо сяброўку, потную чыноўніцу, якой кожны месяц даплочвала за ліцэнзію й за “крышу”, але спа-цэнтар існаваў ня толькі дзеля яе. У цыганкі была маленькая дачка, чарнавокая соска з паганымі паводзінамі, пагардлівым позіркам і зьнявагай да ўсіх, акрамя сваёй парцалянавай маці. Твар цыганскай дачкі, яе аблічча прысутнічалі паўсюль: вось яна, шчарбата ўсьміхаючыся, паглядае на вас з буклетаў, флаераў і візытовак, вось яна з кучаравымі валасамі глядзіць на вас з расьцяжкі на сьцяне, вось яе імя ў назве салёна (праз год кіраўніцтва гатэлю яго прыбрала), вось яна сядзіць у зоне чаканьня кліентаў, вось яна, блядзь, калупаецца ў носе… “Паглядзіце на маю прыгажуньку! Ай ты мая цукерачка, ай ты мая жопачка! Ай на нэ, цыганэ, ай на нэ!” Потым, калі цыганка нарэшце спыняла свае мілаваньні, яна азіралася на супрацоўнікаў і чакала ад іх такога ж бязглуздага замілаваньня сваёй цукерачкай, і ўсе пачыналі енчыць,