шкарпэткі, утульна ўладкаваўшыся ў куточку. Калі Антон часта вар’яцеў і мацюкаўся на цыганку, якую звычайна прычэсваў Віталь, Марына проста сядзела на залі й вязала, за што праз колькі дзён былі абвешчаны новыя законы: забарона сядзець бяз працы, забарона на чытаньне на залі, забарона на вязаньне, прагляд тэлевізара, карыстаньне мабільным тэлефонам й забарона на размовы паміж сабой… Толькі праца, суворая праца. Дазволеныя адно забаўлялкі з цыганскай разбэшчанай дачкой, якой толькі споўнілася восем. Маці на працягу трох год рабіла ёй меліраваньне, а цяпер лячыла дачцэ валасы ампуламі й таніравала іх у натуральны карычневы колер. Дачка бегала па спа-цэнтры з алейнымі валасамі, пэцкала сабе вусны чырвонай памадаю і вельмі ўдала капіявала манеры маці…
Дачка ведала, што хутка, калі стане дарослай, яна будзе ня толькі падобнай да маці, але нават звышпадобнай. Бо гэта гістарычны факт: аднойчы Чарлі Чаплін заняў другое месца ў конкурсе двайнікоў Чарлі Чапліна.
Бухгальтар
У гатэлі ўтрымліваецца буйны штат бухгальтараў, кожны зь якіх адказвае за пэўную зону: рэстарацыя, клюб, нумары па паверхах, спа, казыно й чорт яго яшчэ ведае, якія “чорныя” і “белыя” касы й бухгальтарскія кнігі вядуць гэтыя людзі, з раніцы да ночы аточаныя паперкамі й лічбамі, сумуючы ў сваіх запыленых кабінэтах, прапахлых таннаю кавай і бруднай бялізнай.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.