Сяргей Календа

Усё ўлічана. All inclusive


Скачать книгу

чыталі і каб яна трапіла да людзей, хай некалькіх, якія маглі б пасьля зрабіць для сябе нейкія высновы, і, можа быць, некалькі беларускіх гатэляў пачалі б жыць зусім па-іншаму.

      Кантынэнтальны сьняданак

      Прысьвячаецца ўсім, хто: выдаткоўвае сваё жыцьцё на карысьць іншых людзей, гатуе для чужынцаў, мые й прасуе чужыя брудныя анучы, засьцілае чужыя ложкі, пыласосіць і мые пакоі для незнаёмцаў, стрыжэ ім валасы, робіць ім масаж, пільнуе людзей у басэйнах і фітнэс-залях, каб ніхто не захлынуўся й не надарваўся, усім, хто робіць жыцьцё ў незнаёмай краіне цікавым і ўтульным

      усе героі й падзеі кнігі выдуманыя, любыя супадзеньні выпадковыя

      Чырвонае паліто

      Чатыры гадзіны ночы. Жонка трасе мяне за плячо й напружана, зь вялікім трапятаньнем, шэпча, што ў нашыя вокны хтосьці грукаецца, я ледзь прачынаюся, скрозь сон думаю, што яна сасьніла нейкі жах. Расплюшчваю вочы й чую – хтосьці насамрэч грукаецца ў нашыя вокны, настойліва, гучна, вусьцішна. Вакол цемра. Я ўсхопліваюся з ложка, скокаю, запальваю сьвятло і наступным рухам бегма да фіранак – рэзка расхінаю.

      На мяне глядзіць жанчына ў чырвоным паліто й грукае ў шыбу, вочы чорныя, вусны скрыўленыя. Я ледзь ня страціў прытомнасьць, мая каханая падскочыла, накінула на сябе плед і ўтаропілася круглымі вачыма на прыхадня… Крык, лямант, я адчыняю дзьверы на гаўбец і з жахам і злосьцю крычу. І адначасова вакно, чырвонае паліто, ноч, усё гэтае невялікае інтэр’ернае хоку распадаецца на тысячы аскепкаў, як толькі жанчына скокае з гаўбца.

      У нас першы паверх, і мясцовая старая алькагалічка, пагнаная ў шыю са сьвята, вырашыла вярнуцца на яго праз гаўбец, а дамы ў нашым раёне, як і амаль ва ўсіх раёнах горада, падобныя – салатавага колеру… Тут нават цьвярозьнік пераблытаць можа.

      Раней да мяне так завітвалі толькі коткі, але розьніца адчувальная: мяккая хада коткі, вуркатаньне, а тут – старая баба ў чырвоным паліто сярод ночы.

      Наш двор – Стамбул Котак. Іх тут каля дваццаці пад пад’ездам, і кожная адрозная па колерах, па характары: тэмпэрамэнтныя й у яблыкі, лагодныя і белыя, яскравыя й пэгія, рахманыя і блакітна-шэрыя, ганарлівыя, свавольныя, брудныя, лахматыя, пухнатыя, вялікія тыгровыя, маленькія і пантэрныя, гнуткія й салодкія, фанабэрыстыя й пабітыя жыцьцём. Коткі жывуць пад машынамі і на машынах, пад каруселямі і на дахах дзіцячых домікаў, у падвалах і ў пад’ездах, на сьметніцы й на клюмбах, яны гуляюцца й мяўкаюць, б’юцца й забаўляюцца, заляцаюцца й грэюцца на сонцы, мерзнуць пад кватэрамі й хаваюцца на чужых гаўбцах ад дажджоў і сьнегу, нябачна трапляюць у чужыя кватэры й гайдаюцца на фортках як каскадзёры. Котак у нашым двары ўсе ведаюць, бачаць, любяць, кормяць і песьцяць, жывецца ім тут, як у цэнтры турэцкай сталіцы, – прывольна.

      Пасьля чатырох ночы я так і не заснуў, праляжаў пры сьвятле з кнігаю, бессэнсоўна перагортваючы старонкі… Пакуль не надышоў час зьбірацца на працу ў гатэль.

      Жонка заснула хутка – раніцою на працу: хто б што ні казаў, хто б