Алесь Карлюкевiч

Братэрства


Скачать книгу

агічныя і эканамічныя магчымасці. Знаходзячыся ў складзе Савецкага Саюза, Беларусь і беларускія пісьменнікі шмат што маглі сабе дазволіць. Было ў тых магчымасцях і такое, што пераклады ажыццяўляліся і выдаваліся на месцы, у Мінску, Маскве, а пасля ўжо перасылаліся, распаўсюджваліся ў іншых краінах, у залежнасці ад таго, на якой мове ў іх размаўлялі. Як прыклад – кнігі Максіма Танка на англійскай, арабскай, іспанскай мовах былі выдадзены ў Мінску. Друкаваліся творы беларускіх пісьменнікаў і ў маскоўскім шматмоўным часопісе «Савецкая літаратура». Відавочна, што была ў гэтым некаторая штучнасць, бо часам спрацоўвалі суб’ектыўныя механізмы цікаўнасці да нацыянальных літаратур. Перакладалі перш-наперш лаўрэатаў, народных пісьменнікаў. Хаця большасць іх твораў была вартая ўвагі. Іншая справа, што не дужа шырокім быў калідор, праз які можна было набыць вядомасць у свеце. Ды сёння, на вялікі жаль, калідор гэты стаў яшчэ вузейшым.

      Калі ўжо выбралі ў якасці прыкладу Танка, то хацелася б задацца і такім пытаннем. У 2012 г. вялікаму беларускаму паэту споўнілася 100 гадоў. Пайшоў ён з жыцця ў 1995, і амаль да самай смерці паэта публікацыі перакладаў з яго паэзіі з’яўляліся ў самых розных краінах. У 1987 выйшла кніга на каракалпацкай мове ў Нукусе (Узбекістан), у 1989 – на туркменскай мове ў Ашхабадзе, у 1986–1987 – паэтычныя зборнікі на малдаўскай, літоўскай, сербалужыцкай… А колькі публікацый, як сведчыць біябібліяграфічны слоўнік «Беларускія пісьменнікі», у 1982 – трэба разумець, да 70-годдзя народнага паэта Беларусі. А вось год 2012 – год 100-годдзя Максіма Танка – не стаў такім урадлівым на публікацыю перакладаў яго паэзіі на іншыя мовы…

      Але ж давайце крыху паразважаем. Давайце адкінем у бок размовы пра тое, што парушыліся сувязі, знішчаны колішнія масты дружбы, братэрства літаратур. Яно, можа быць, і так. Але вось ужо трэцяе дзесяцігоддзе Беларусь заяўляе аб сабе як самастойная, сувярэнная дзяржава. Дыпламатычным стасункам Рэспублікі Беларусь з цэлым шэрагам краін спаўняецца 15–20 гадоў. Шмат прасцейшымі сталі паездкі – турыстычныя, дзелавыя – грамадзян Беларусі ў самыя далёкія ад нас краіны. Што ўжо казаць пра інтэрнэт-прастору, новыя магчымасці імгненных электронных стасункаў. Апошняя акалічнасць ужо якраз актыўна прымаецца да ўвагі і беларускімі пісьменнікамі. Вядома, у большай ступені – з пакаленняў маладзейшых.

      Але ж размова – пра класіку, пра яе далейшую дарогу ў свет іншых мастацкіх культур. Напісанае Якубам Коласам, Янкам Купалам, Максімам Багдановічам, Аркадзем Куляшовым, Максімам Танкам, Васілём Быкавым, Іванам Шамякіным, Іванам Мележам, Уладзімірам Караткевічам – хіба гэта і сёння не прадмет нацыянальнага гонару?! На мой суб’ектыўны погляд, мы і зараз у стане прапагандаваць беларускую літаратуру ў свеце, лепшыя яе ўзоры. Патрэбны толькі жаданне і сістэмная праца. Ужо не адзін год, пачынаючы з 2007, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у Дзень беларускага пісьменства ладзіць «круглыя сталы» з удзелам літаратараў іншых краін свету. За гэты час у Мінску і іншых гарадах Беларусі пабывалі пісьменнікі з Расіі, Сербіі, Балгарыі, Чарнагорыі, Польшчы, Казахстана, Украіны, Таджыкістана, Літвы, Босніі і Герцагавіны, Малдовы… Склаліся пэўныя стасункі. Пачалі актыўней друкавацца ў замежжы сучасныя беларускія аўтары. Толькі ў Таджыкістане ў апошнія гады выйшлі асобныя кнігі паэзіі і прозы Георгія Марчука, Міколы Мятліцкага, Алеся Бадака, Юрыя Сапажкова. Ва Украіне – Алены Масла, Людмілы Рублеўскай. Відавочна, мерапрыемствы такога кшталту трэба праводзіць і ў звязку з юбілейнымі датамі. Таму падаецца лагічным задацца наступнымі пытаннямі. А ці так часта замежныя літаратары запрашаюцца на ўрачыстасці ў знак юбілеяў Якуба Коласа і Янкі Купалы, Максіма Танка? Некалі ўражлівай падзеяй стала выданне кнігі аднаго верша Янкі Купалы «А хто там ідзе?» на мовах свету. Ці плануюцца падобныя выданні? Выдатна, што Беларускі фонд культуры ажыццявіў выданне «Дзікага палявання караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча на чатырох мовах. Значыць, ёсць магчымасць, ёсць досвед і ёсць патэнцыял у гэтым накірунку. Варта толькі пашырыць усё гэта, развіць, надаць болей сур’ёзную ўвагу. А мо ў тых ці іншых клопатах, ініцыятывах і аб’яднацца розным грамадскім, дзяржаўным і навуковым інстытутам?.. Важна, безумоўна, каб у стасунках з тымі ці іншымі літаратурамі былі генератары, свайго роду актывісты. Як, дарэчы, у Беларусі, так і ва ўсім свеце. Выразны прыклад – руплівасць доктара філалагічных навук, прафесара БДУ Івана Аляксеевіча Чароты. Ён не толькі на беларускую перакладае паэзію і прозу літаратур народаў былой Югаславіі, але і робіць адваротныя пераклады – з беларускай на сербскую. Між іншым, і выхаванец беларускага літаратурнага асяроддзя – перакладчык беларускай прозы на нямецкую мову Уладзімір Чапега. Нядаўна, на вялікі жаль, ён пайшоў з жыцця. Такіх энтузіястаў знайсці няпроста. Яны самі прыходзяць у свет мастацтва.

      Але варта шукаць апірышча ў асяродку іншамоўных літаратур. Хіба не змаглі б гэтаму паспрыяць нашы дыпламатычныя місіі ў іншых краінах? Няўжо культура, літаратура не павінна быць гэткім жа стратэгічным накірункам у іх рабоце, як і знешнеэканамічныя, гандлёвыя адносіны?.. Возьмем, напрыклад, такія вялікія краіны, як Бразілія (болей 202 мільёнаў жыхароў, мова – партугальская), В’етнам (насельніцтва – больш за 90 мільёнаў чалавек, некалі ў Беларусі актыўна перакладалі в’етнамскіх пісьменнікаў; асобным выданнем