Артур Клінаў

Шалом


Скачать книгу

«міцькі» – дэкадэнцкім. Таму, пашвэндаўшыся па сквотах, папіўшы гарэлкі з паэтамі на «Сайгоне» ці праз дарогу, у рэстарацыі Саюзу тэатральных дзеячоў, Андрэ зноўку вяртаўся дамоў. Адзіны, хто яго пахваліў, быў Чалавек-сабака, які ненадоўга неяк завітаў у Магілёў, лізнуў яго ў вуха ды назваў сапраўдным мастаком. Праўда, Сабака жыў у Маскве, а Андрэ яе не любіў, але з таго часу Чалавек-сабака стаў для яго першым аўтарытэтам у сучасным мастацтве.

      Напрыканцы 80-х, калі прыадчыніліся межы, Андрэ пачалі запрашаць на першыя выставы ў Эўропу. Гэта былі залатыя часы. Ён раптам стаўся ўсім цікавы. Паўсюль закіпалі рэвалюцыі, мастакі з былога Саўка прыцягвалі ўвагу, карціны, нават правінцыйныя «-ізмы», хай і нядорага, але йшлі нарасхват. Здавалася, вось яно – новае, зь неверагоднымі пэрспэктывамі, жыцьцё! Жыцьцё, дзе ўсё давалася весела, проста, у якім нават папойкі былі не панурыя, а лёгкія, узвышаныя, быццам вясновыя карнавалы. Карнавалы… Карнавалы… Кар…на…валы…

      Пад аднастайнае буркатаньне аўтабану Андрэ пачаў патанаць у салодкай дрымоце. Празь нейкія аддаленыя пакойчыкі сьвядомасьці да яго даносіліся ўрыўкі антыглябалісцкага рэпу з радыёпрымача. Дарога закалыхвала шэптам шынаў, гудзеньнем матораў вялікіх фураў, глухім посьвістам мэрсэдэсаў і бээмвушак, што на вялікай хуткасьці праносіліся наперад.

      «Да д’ябла мастацтва…. Зільдэрман меў рацыю, своечасова зваліў…. цяпер на Брайтане дыскамі гандлюе…. а дзядзька Іван паранейшаму… ідыёт… да чорта бэрэты… німбы… шалом… шалом… ша…лом… шал…ом… шаа… лллл…ооомм…»

* * *

      – Фак!!! Шайзэ!!! Шыт!!!

      Андрэ падскочыў ад нечаканага ўдару і, толкам яшчэ ня сьцяміўшы, што адбылося, адразу адчуў – галава яго прыліпла да даху аўтамабіля.

      – Чортаў прыдурак! Ты прабіў мне дах сваім рогам! – лямантаваў пачырванелы ад злосьці вадзіла.

      Засьпеты зьнянацку, Андрэ тупа, спалохана й вінавата глядзеў па бакох, спрабуючы зразумець, што адбылося. Разуменьню перашкаджала нязручнасьць ягонага становішча. Галава нібы прысохла да даху гэтак, што ён нават ня мог павярнуцца, каб зірнуць на кіроўцу поўным вокам. Андрэ даводзілася спадылба касавурыцца на яго, таму нават вінаваты погляд здаваўся абуральна нахабным, што яшчэ больш разьюшвала вадзілу.

      Пакуль Андрэ спаў, іх прыўкрасны кабрыялет на вялікай хуткасьці ўляцеў у велізарны затор – цалкам звычайную справу для нямецкіх дарог у нядзельны папаўдзённы час. Аднак шаша рабіла тут паварот, таму кіроўца, не адразу заўважыўшы яго набліжэньне, змушаны быў рэзка ўдарыць па тармазох, калі затор нечакана вырас перад імі. Ад тармажэньня сьпячага Андрэ кінула наперад, і ён літаральна працяў залатым шпілем скураны дах аўтамабіля. Вядома ж, калі б ён ехаў на мэрсэдэсе, і ўжо дакладна не ў кабрыялеце, гэтага не адбылося б. Ён адно парваў бы мяккую абіўку салёну. Але глямурная скурка францускай прыгажуні не змагла даць годнага супраціву сталі, адлітай на заводах Крупа, таму цяпер галава з шаломам заставалася ў салёне, а востры