Анатоль Кудласевіч

Трынаццаць дзён (зборнік)


Скачать книгу

я?

      Якім важкім можа быць слова!! Як цяжка бывае падняць адно-адзінёханькае слоўца над сваёю душой. Якую адказнасць павінны несці мы, тыя, хто гаворыць гэтае слова, асабліва калі гаворым не аднаму чалавеку – многім, тыя, хто засявае насенне слоў у душы чалавечыя. «За кожнае слова дасце адказ!» Як трэба баяцца легкадумнасці ў слове. Я зразумеў, чаму такім маўчуном быў мой дзед Мікалай, за ўвесь дзень ад яго можна было пачуць два-тры сказы – ён ведаў, што такое СЛОВА. Мог гадзінамі корпацца каля сваіх вулляў, назіраючы за працай пчол, і як раздражняла яго маё балбатанне. «Трэба падумаць, перад тым як сказаць, – вучыў дзед мяне, – сказаў, як звязаў, нібыта адрэзаў, каб ніхто не паправіў. Словы як цагліны: ляжыць адно да аднаго ў падмурку, і нішто іх не можа зрушыць. І хата стаіць. А што было б, калі б панакідалі цэглы, як ты слоў?..». Эх, дзед Мікалай, дзед Мікалай, як табе там цяпер?

      Класціся спаць ці не? І тут я ўспомніў, што сёння ж праваслаўныя Дзяды. Асяніны. Успомніў сваіх памерлых: Міколу, Пятра, Паўла, Антончыка, Івана, Данілу… Дзяды, яны глядзяць на мяне. Яны чакаюць! Спадзяюцца… Ненармальна гэта! Але усё адно пайду ціхенечка-ціхутка на дыбачках і паслухаю: спіць жонка ці не? Як мякка ступаюць босыя ногі, якая цёплая падлога:

      Усяго дванаццаць крокаў да ісціны, а колькі можна не спаць, вы ведаеце? Вечнасць? Што ж маўчыце?.. – я ішоў у спальню, на хаду шукаючы прычыну, па якой быццам бы мне трэба зайсці. Уключыў святло. Праз імгненне жонка расплюшчыла вачы: «Што ты?».

      – Ды вось, гадзіннік спыніўся… А ты спала?

      – Ну вядома. Пытаецца яшчэ. Цішэй, малога разбудзіш!

      Я так і не зразумеў: спала яна ці не? – я падмануў, што быццам бы гадзіннік спыніўся, а яна – таксама схлусіла, што нібыта спала…

      Можа, штосьці ў гэтым ёсць? Як бяжыць час… «Час – гэта тое, што праходзіць: было, ёсць, будзе – усе гэта час?» – «Не, час – гэта тое, што я пражываю. Без мяне не будзе часу. Як не будзе яго без цябе, без нас. Калі б не было на зямлі нікога – не было б і часу. Хто сачыў бы за ім? Я – вымярэнне і мера. Я быў, я ёсць, і буду. Я – вечны!». Але ж не могуць на адным чалавеку завязвацца ўсе вузлы зямныя? А Хрыстос жа ўзяў на сябе пакуты? Дык ён жа Бога-Чалавек! А я – чалавек Бога. Яго Крыжам мы ўратуемся, і кожны нясе свой крыж. Ёсць нейкая тайна ў Крыжы Гасподнім, падумаў я, нават у самім знаку крыжа: вось бы паспрабаваць укласці словы верша ў крыж, можа тады што-небудзь стала б зразумелым?

      Раптам!!! Разуменне ўсіх людзей адразу. Куды ні торкнешся – усё ведаеш… Напэўна, так вар’яцеюць.

      «Дык гэта ж не знікае, калі ўжо было аднойчы? – падумаў я і тут жа дадаў: – А хто яго ведае…»

      Мне чуліся абрыўкі нейкіх дыялогаў і спрэчак: «Так не можа быць: каб усіх ды адразу, цалкам увесь свет і абняць», – гаварыў адзін голас.

      – А чаму б і не? Што мы ведаем пра сябе і пра сусвет?… І для чаго? І як? – пярэчыў другі.

      Усё зразумела з самім сабою: вельмі проста тут, адзін на адзін; вельмі складана там, з людзьмі – дзе ісціна: тут? Там? Пасярэдзіне, паміж людзьмі і мною? Дзе? – ісцін не можа быць