Анатоль Кудласевіч

Трынаццаць дзён (зборнік)


Скачать книгу

не бачу на гэтым чалавеку віны, я ўмываю рукі – гэта вы хочаце яго распнуць, і яго кроў будзе на вашым сумленні. Ад загалоўка будзе прасочвацца ўвесь падтэкст. Напісаў я так: «Не аднойчы пераконваўся, што лепш за ўсё мне працуецца на ўзводзе, калі палец увесь час на спускавым курку, націснеш – і стрэліць! Ты нават не ведаеш, куды: у сябе самога, у сябра ці ворага… Творца, як граната, з якое вырвалі чаку: адзін, два, тры… дзесяць секунд – выбух! І вось гэтыя дзесяць секунд да выбуху і ёсць сапраўдны момант творчасці».

      Хачу звязаць думкі словамі, асэнсаваць тое, што адчувае душа, – а слоў няма. Ісціна выслізгвае, як рыбіна з невада. Каб апісаць праўду сэрца, мала адных слоў, думаў я, ёсць звычайныя простыя словы, але не заўсёды прачытваецца сэнс, азначаны імі, іншы раз ён не ўгадваецца. Калі я пачну перачытваць гэтыя ж словы ў другім душэўным стане, можа так здарыцца, што яны змярцвеюць, пададуцца пудзіламі ісціны – грубыя каркасы, прадзьмутыя скразнякамі бессэнсоўя. Чаму так? Тыя ж самыя словы, а робяцца пустапарожнімі?! Ім не даеш веры, чагосьці бракуе. Не хапае галоўнага: душэўнай інтанацыі, гарэння. Схапіць ісціну словамі – тое ж самае, што злавіць камара ў сілок для птушак або прывязаць за нітачку сонца: гэта немагчыма. Ці не з гэтай прычыны сам Хрыстос не запісаў ні слова? Чаму так? Мы словамі ўсё ж такі здольны даносіць нейкі сэнс. А чаму не заўсёды бачым прыгажосць вакол сябе, а толькі калі-нікалі заўважаем яе? Чаму трэба пражыць трыццаць вёснаў, каб толькі аднойчы ўбачыць і сказаць, што прыйшла ВЯСНА? Хто яго ведае. Напэўна яшчэ і таму, думаў я, што словы як разменная манета ў зносінах паміж людзьмі: ад частага ўжывання трацяць сваю вагу, сціраюцца і абясцэньваюцца. Золатам сэнсу, што закладзена ў Слова Усявышнім, аплачваюць брыдоту і гніль матэрыяльнага існавання, ужываючы словы дзе трэба і не трэба, да месца і наўздагад, без меры і ўсякай патрэбы… Вось чаму маўчанне – золата.

      «Адна з мэт паэзіі, – запісаў я, – вяртаць словам страчаны сэнс, напаўняць іх згубленай вартасцю.

      Ёсць боязь, што словамі можна напалохаць ісціну, панатыкаўшы іх, нібы чучалаў; пустыя і падробныя, яны паглынаюць святло, рассейваюць промні ісціны ў прасторы. Мэта мастацтва – так выкласці на тканіне твора словы-люстэркі, каб яны кучна давалі святло.

      Тлумачыць напісаны верш – марны занятак. І я не буду гэтым займацца, хоць мог бы абараніць кожны радок і вобраз, абгрунтаваўшы адзіны верш мноствам бясспрэчных ісцін і сілагізмаў, але для гэтага патрэбна было б напісаць яшчэ дзесяць тамоў сваіх пачуццяў і думак, каб вам стала зразумела, альбо апісаць усё жыццё амаль ад нараджэння, каб вы прынялі маю ісціну… І ўсё адно: вам не забаліць тое, што баліць мне. Не вырывайце верш з кантэксту жыцця, і калі ўжо сапраўды хочаце зразумець хоць нешта, то прачытайце хаця б папярэдні верш.

      Няпраўда, што ёсць элітарная паэзія. Такой не існуе! Усе людзі дыхаюць аднолькавым паветрам (элітарнага прырода не прыдумала), усе глядзяць вачыма, умеюць радавацца прыгажосці – усім баліць! Элітарнасць? – гэта апраўданне, калі ніхто не разумее, прыкрыццё слабасці, гэта вывернутыя словы, нібы люстэркі, павернутыя да чытача не срэбнай