Анатоль Кудласевіч

Трынаццаць дзён (зборнік)


Скачать книгу

сказана, але я сур’ёзна, усё сходзіцца… Я пралічыў, не ведаю праўда, што для гэтага трэба канкрэтна рабіць?.. Не, піць не буду! Не налівай. Разумееш, трэба дапамагчы, – я паказаў рукою ўверх, – без нас не атрымаецца ўваскрашэння! Ты не ведаеш, што рабіць? Нешта трэба… Можа спытацца ў каго?… Тут у мяне вершы, паглядзі, ці не праясніцца што…

      – Пакладзі іх куды-небудзь, я потым пагляджу.

      – Ну і Бог з імі, – кінуў я вершы на стол, адразу страціўшы цікавасць да іх, – потым. Жонка ў цырк пайшла, а я збег, не мог жа я адразу ў цырк пасля ўсяго… Можа, першы раз у жыцці падмануў, ха-ха-ха! Хаця не… Разумееш, трынаццаць гадоў таму, у такі ж самы час, восенню, я гэтак жа хадзіў у цырк… А сёння не змог, пасля царквы… I добра, што так. У цябе. Разумееш? Скажаш, супадзенне? Не, хлопчык, ці не зашмат? У мяне запісана ўсё… Хопіць! Колькі можна круціцца ў д’яблавым коле? Трэба штосьці рабіць! Во, глядзі, пашпарт, бачыш, трынаццаць, трыццаць адзін, зноў трынаццаць… дваццаць тры… Ты не крыўдуеш за верш той? Не… Малайчына, значыць усё разумееш. Дык вось, трынаццаць… Ну, гэта не так важна, хоць і гэта, усё да аднаго. Адкуль мы знаем, што важна, а што не? Бог ведае. У Давыд-Гарадку я жыў у трыццаць першым пакоі, на Ваўпшасава дом быў 31, на Гамарніка пакойчык таксама N 23, а цяпер, успомні, якая мая кватэра?

      – Адкуль я ведаю.

      – Ты ж дапамагаў пераязджаць? Мэблю насілі. Тройка, адзінка і двойка заўсёды прысутнічаюць. Які нумар, ну?

      – Што я кампутар: усё запамінаць? Будзе трэба – знайду. Ну і што, калі ў цябе кватэра пад трынаццатым нумарам, што з таго зменіцца?

      – Анічога! У мяне кватэра N 231, але гэта мала што гаворыць, хоць можа і гэта нейкую ролю іграе, разумееш? Мне трыццаць тры гады! Бачыш, бачыш, які ў мяне быў квіток у цырк? – дэманстраваў я білеты, як нейкі неабвяргальны доказ. – 13-ы рад, 31-е месца. Разумееш, гэта ўсё знакі, той чытае, хто бачыць, разумееш? Трэба штосьці рабіць!

      – Ты не крыўдуй, – вяла прагаварыў ён, – але я нічога не разабраў з таго, што ты нагарадзіў…

      – Сур’ёзна? – я прыгледзеўся да яго: «Не, здаецца, не падманвае». – Ты што, не верыш у Бога?

      Ён маўчаў.

      – Я думаў, ты… Гэта нельга сказаць у лоб, павінна заставацца недаказанасць, каб кожны чалавек узрастаў самастойна, даходзячы, высільваўся сваім розумам і душой…

      – Давай лепш вып’ем! Прыбег, разбудзіў тут…

      – Не, не, не!.. Я не буду піць, а то страха паедзе… Разбудзіў? Я вунь трое сутак не сплю, і нармальна…

      …I ўсё ж мы выпілі…

      – Дык ты што, уцёк ад жонкі? – спытаўся ён як даўмеўшыся.

      – Канечне! Надакучыла ўсё. Не разумее яна…

      – Вы ўсё роўна як дзеці, наробіце дзялоў, а мне за вас аддувайся.

      – Яна ў цырк пайшла… Не мог жа я пасля споведзі… Ну, дык «падымем» памерлых?! Дапаможам? Учора ж былі Дзяды…

      – Сур’ёзна? А я і не ведаў… Дзяды.

      – Не даюць Дзяды заснуць! Хочуць Дзяды ўваскрэсення! А колькі можна не спаць, ты ведаеш? Што ж маўчыш?

      – Ты што, шызануўся ці прыкідваешся? – Ён схадзіў на кухню і прынёс чайнік, які даўно ўжо свістаў там. – Ты быў у бальніцы?

      – А