Андрэй Лазар

Таварыства кнігалюбаў


Скачать книгу

я. «Але ж сёння не дзень смеху», – дагнала супрацьлеглае меркаванне і не затрымалася ў галаве. Я папрасіў славутую дзіцячую кнігу «П.Р.», пра хлопцаў, якія шукалі прыгод і заблукалі ў балотах. Мая дысертацыя прысвечана дзіцячай літаратуры, таму трэба было папрацаваць з гэтым старым, зацертым, ды ўнікальным выданнем. На факультэце настойвалі, каб я хутчэй абараніў дысертацыю на найвышэйшую навуковую ступень, бо ў іншым выпадку павышэнне па службовай лесвіцы мне не свеціць, а калі з’явіцца які-небудзь ахвотнік да кар’ернага росту, дык можа дайсці да таго, што прыйдзецца мяне пераводзіць на іншую, менш прэстыжную пасаду. Канкурэнцыя – і нічога асабістага, такія парадкі. Нават тэрмін абароны прызначылі. Але работа ў гэты дзень зусім не ішла: вакол натоўп і шум. Я скарыстаўся сваім становішчам і як адказны навуковец узяў патрэбную старую кнігу дадому. Адміністрацыя бібліятэкі ў сувязі з непрадбачанымі абставінамі прэтэнзій не выказала, тым больш я правераны чалавек. «Напэўна, заўтра ўсё супакоіцца», – хацелася верыць мне.

      Я пашкандыбаў дахаты так павольна, што, напэўна, і смоўж абагнаў бы мяне. Нечаканыя падзеі затлумілі галаву, нічога не хацелася, таму настрою працаваць не было. Дома я паглядзеў фільм пад нумарам 100 са спісу найлепшых кінашэдэўраў ХХІ стагоддзя. Фільм быў настолькі цікавы, што я пад яго сумленна заснуў.

      Назаўтра мяне з нейкага перапуду панесла праверыць, як справы ў храме ведаў. Чаго ж не зробіш, каб адкласці напісанне дысертацыі на заўтра.

      Перад бібліятэкай мітусілася яшчэ большая, нават непраходная чарга. Над дзвярыма вісела вялізная аб’ява: «Уваход у бібліятэку – 10 умоўных адзінак за гадзіну». «Нічога сабе! Такога я не чакаў!» – эмоцыі ваявалі з розумам. Праз колькі хвілін на сваім мабільным прыстасаванні я прачытаў, што дырэктары бібліятэк «вымушаны ўвесці плату за карыстанне бібліятэкай у сувязі з наплывам наведвальнікаў і для паляпшэння іх абслугоўвання». Людзі ўпарта не разыходзіліся. Я зразумеў, што сёння папрацаваць у чытальнай зале не давядзецца. Праз Валянціну, знаёмага менеджара па прыбіранні пакояў, бо да астатніх супрацоўнікаў не мажліва было дабіцца, я даволі хутка зайшоў у бібліятэку праз службовы ўваход, дамовіўся аб падоўжаным тэрміне карыстання кнігай «П.Р.», а таксама ўзяў дадому такую-сякую літаратуру.

      Пакуль мне неслі кнігі, я, як звычайна, пачаў у навуковай чытальнай зале гартаць слоўнік, які стаяў у вольным доступе. На адной старонцы я заўважыў купюру наміналам 100 умоўных адзінак… не паверыў сваім вачам і хутка загарнуў гэтае выданне. Прынеслі патрэбныя кнігі. Я паклаў «заможны» слоўнік на стол, адвярнуўся, выбраў неабходную літаратуру. Тут мне падумалася: «А можа, трэба было б тыя 100 адзінак узяць сабе, раз выпаў такі шанец?» Раптам падышоў чалавек, моцна паціснуў мне руку і выйшаў. Што гэта было, я зразумеў потым, калі ў слоўніку не знайшоў сваіх грошай.

      Я прыйшоў дадому, сеў за стол, але праца не ішла. З галавы не вылазіў гэты чэк, гэтыя кнігі, гэтыя людзі… Крыху раззлаваны,