Эдгар Дэга, каралеўнаў стварае толькі грым і адлегласць.
Таму многія абпальваюцца на Веры. І мой сусед, адчуваю, не будзе выключэннем. Вось ён купляе і дорыць Веры кветкі. Усё гэта мільгае, нібыта кадры ў кіно. Я гляджу на гадзіннік: хутка ў Веры перапынак. Трэба падзякаваць ёй за гэтую работу, якой яна мяне выручыла ад безграшоўя. Я ж не сказаў ёй тады нават «дзякуй».
У перапынку Вера падыходзіць да нашага століка. Я прапаноўваю ёй цыгарэту і каньяк.
– Усё, што магу. І дзякуй.
Яна чароўна фыркае, так што ізноў не зразумееш, як яна да гэтага аднеслася.
– Патанчым? – прапаноўвае мой сусед.
– Не, дзякуй. Танцы і песні – мая праца. А зараз у мяне перапынак.
Аднак падобна на тое, што яна зацікавілася маім суседам. Хаця я не ўмешваюся – проста гляджу. Я ж – назіральнік.
У іх гутарцы няма нічога новага і цікавага для мяне, акрамя залішняга напамінку аб простых рэчах, якія я імкнуся забыць.
Я падыходжу да стойкі бара: мне патрэбна кава. Макс працягвае гарачы кубак. Кава абпальвае вусны, але я ўсё роўна не чакаю – п’ю яе як мага хутчэй. Таму што мне трэба сысці адсюль як мага хутчэй, пакуль не вярнуліся ўспаміны. І я сыходжу. Звыкла падымаюся ў студыю. Такім чынам, мне сёння прапанавана агучыць яшчэ адзін фільм.
«Адчыняй дзверы, дрэнь!..
Аўтары сцэнарыя Роберт Гэтчэл і Алесандра
Сэрэс. У ролях… «Чаму я збіваюся, што са мной?.. Ну, яшчэ намаганне!..—
… у фільме «Звароту няма».
…Звароту няма… …няма …няма…—
простыя словы, быццам камяні, б’юць у вушы, звіняць, звіняць…
…Рэжысёр Джон Бедэн.
…– Я думаў, ты ведаеш, дзе наркотыкі?!
Адказвай, дрэнь!..»
Відаць, сёння я не буду чакаць машыну. Сыду параней. З мяне хопіць.
Жизнь не устанет провожать
Любовь усталыми глазами:
Еще одних. Еще. Опять.
И с ними то, что будет с нами,—
Смерть.
Старыя вершы, якія нагадваюць пра юнацтва, калі я яшчэ пісаў вершы паруску, не задумваючыся, наколькі балюча і адначасова салодкашчымліва будуць гучаць яны зараз для мяне.
Паўтараю іх сам сабе, выходзячы з бара на вуліцу.
Нешта звалілася мне на галаву, шапатліва слізнула па лбе. Я злавіў рукой і ўсміхнуўся – упершыню пасапраўднаму за гэты вечар. Жоўты лісток. Восень у Піцеры – вось гэта навіна. Я і не заўважыў. Хутка падышла, як Напалеон.
Я прыкурваю на хаду і думаю: куды ж мне пайсці? Можа, дамоў? Ці не?..
Мой роздум перапыняюць. Гэта сусед. Ён п’яны.
– Ты кінуў Веру? У вас не атрымалася вялікага і светлага кахання?
Ён неяк дзікавата смяецца.
– Каханне… У гэтым забытым Богам свеце са мной здараюцца толькі непрыемнасці. Чаму? Ты можаш мне адказаць?
– З табой здараюцца не непрыемнасці. З табой здараецца жыццё. Звычайнае паласатае жыццё. Пайшлі.
– Куды?
– Не ведаю.
– Разумны адказ.
Мы ідзём уздоўж набярэжнай. Я дацягваю яго да лаўкі,