Кастусь Травень

Маўчы і будзь хітрым (зборнік)


Скачать книгу

пам крывым,

      Пакуль у похвах спяць усе кінжалы,

      Усе нажы наточаныя ім.

      І на папрок, чаму не йдзе ён біцца

      Чаму ён не падобен да мяча,

      Ён сціпла спіць у нейкай там брусніцы,

      Пакуль тупіцца сталі прыйдзе час.

      Але ж, узяты ў баі няроўным,

      Палонны нож – як спынены парыў —

      Хіба сказаў даспехам у катоўні,

      Які брусок і дзе яго вастрыў?…»

Уладзімір Караткевіч «Паэт»

      © Кастусь Травень, 2013

      © І. П. Логвінаў, 2013

      © Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

* * *

      У кніжцы апавяданняў кнігі «Маўчы і будзь хітрым» падзеі ахопліваюць перыяд з 90-х гадоў, калі на змену калектыўнай свядомасьці ў грамадства ідуць ідэі ўласнага ўзбагачэння, уласнай якасьці жыцця, разбураюцца папярэднія алгарытмы існавання.

      Па словах Юрыя Лотмана, функцыя і значэнне мастацтва ў тым, што яно стварае паралельны свет, у якім можна перайграць тыя падзеі, вярнуцца ў тыя часавыя кропкі, чаго рэчаіснасьць не дазваляе зрабіць. Рэчаіснасьць мае характар лінейнасці. Сучаснасьць кожную секунду імкнецца ў будучае. Тое, што адбылося, тут жа пераходзіць у мінулае, яго ўжо не змяніць, не перайграць.

      Аўтар кніжкі падвяргае аналізу мінулае, мяняе пункты гледжання на мінулае і прапануе новыя адказы сваім героям на пытанні, што ставіць перад ім сучаснасьць. Такім чынам ён пераіначвае як будычыню, так і мінулае. Тое, што мае адбыцца, можна змяніць і пераіграць!

      Пісьменнік імкнецца пратаптаць сцежку, дарогу, шлях у свядомасьці тутэйшых людзей аб тым, як у жыцці трымацца годна, мужна, быць прафесіяналам, моцным, разумным, пражыць плённае жыццё. У шмат якіх апавяданнях аўтар паказвае людзей, якія шукаюць і знаходзяць гэты шлях.

      У сваім інтэрв'ю часопісу «Гоман» Кастусь Травень казаў, што з 20 год ён марыў стаць пісьменнікам, але, абрынуўшыся ў акіян жыцця, ён толькі ў 50 год прымусіў сябе сесьці за стол, каб падзяліцца з грамадствам сваім жыццёвым досведам. Гэта не бурчанне сталага чалавека, а крык душы чалавека, які шчыра дзеліцца набытым досведам. Ягоныя героі, якіх ён любіць – звычайныя людзі, часцяком аўтсайдэры. Жыццё мае бясконцую колькасьць шанцаў, сцежак і дарог, але якімі б шляхамі чалавек не ішоў, атрымліваецца, што ён прайшоў адну-адзіную дарогу, якую сам і выбраў. Бо выбіраць прыходзіцца чалавеку штодзень. Увесь час чалавек выбірае, але гэты выбар заўсёды залежыць ад здароў’я, звычак, ведаў, умення, прафесіяналізму, густу, духоўнасьці, сумлення, выхавання, сяброў, асяроддзя, выпадковасцяў і шмат чаго іншага…

      Таварыш Маўзер

      «Палеглым за Айчыну. Тым, чыё жыццё не прайшло марна».

      І

      Незвычайнае здарэнне адбылося ў адным з універсітэтаў сталіцы. Сам міністр асветы раніцой у панядзелак тэрмінова выклікаў свайго першага намесніка Мардзюховіча Сымона Апанасавіча і самым падрабязным чынам цэлую гадзіну тлумачыў яму пытанні, на якія трэба звярнуць самую пільную ўвагу пры разглядзе скаргі ветэранаў вайны.

      – …Акрамя таго, мякка папярэдзь рэктарат, а мы паглядзім, як яны варушыцца будуць. Час дармаедаў і імітатараў прайшоў. У нас на іх процьма скаргаў. А тут гэты новы выпадак… Разбярыся, Сымон Апанасавіч, і хутка праінфармуй мяне. Зняўшы акуляры, міністр стомлена пацёр пераноссе і дадаў: – З Савета Бяспекі ў любы момант могуць запатрабаваць матэрыялы справы, – потым, скіраваўшы ўчэпісты і ўдумлівы позірк на мажнога, з пасівелымі скронямі і буйным тварам Сымона Апанасавіча, сцішана зазначыў: – Дарэчы, будзь гатовы замяніць рэктара на ягонай пасадзе.

      На словы, выказаныя міністрам, Мардзюховіч чуць не адказаў: «Усегда гатоў!». Апошнім часам ён настойліва прасіўся ў міністра на самастойную працу ў які-небудзь сталічны універсітэт. Да пенсіі яму яшчэ заставалася пяць гадоў, і Сымон Апанасавіч нечакана з тугой адчуў, што акрамя першых гадоў, адпрацаваных у школе, астатні час – што ён прасоўгаўся ў бюракратычным рэчышчы аблана і саўміна – не даў сапраўднага плёну. Хацелася напрыканцы зрабіць тое, чаму некалі вучылі: пасеяць вечнае, разумнае, добрае. Узгадаваць новае пакаленне адукаваных і разумных патрыётаў Айчыны.

      Намеснік цяжка крочыў па калідоры ад міністра ў свой габінет, з нейкай амаль слязьлівай і нечакана глыбокай чуллівасцю ўспамінаючы свае ўзьнёслыя першыя дні і месяцы вясковага настаўніцтва…

      Мардзюховіч на працягу некалькіх дзён хутка і прыдзірліва вывучаў матэрыялы скаргі і, нарэшце, патэлефанаваў рэктару універсітэта, дамаўляючыся аб тэрміновай сустрэчы.

      Рэктар Сцяпан Ахмедавіч П’янкоў – стрункі, апрануты ў сталёва-сіні строй пры блакітна-фіялетавым гальштуку, з бездакорным праборам цёмных густых валасоў, сустрэў намесніка на ўваходзе ва універсітэт. Абодва добра ведалі адзін аднаго, не раз сустракаліся на паседжаннях і семінарах, некалькі разоў удзельнічалі ў розных раўтах, калісьці сядзелі і за чаркай. Таму, прывітаўшыся і паціснуўшы рукі, яны хутка прайшлі ў будынак. У вестыбюлі, як бывае заўсёды паміж зменамі,