СІРЫЕЦ. Царэўна ўстае! Яна падымаецца з-за стала! Які ў яе маркотны твар! О, яна ідзе сюды! Так, яна ідзе да нас. Якая яна бледная… Ніколі не бачыў яе такою бледнаю…
ПАЖ ІРАДЫЯДЫ. Не глядзі на яе. Малю цябе, не глядзі на яе.
МАЛАДЫ СІРЫЕЦ. Яна нібы голуб, што заблукаў у небе… быццам нарцыс, што дрыжыць на ветры… Яна падобная да срэбнае кветкі.
Уваходзіць Саламея.
САЛАМЕЯ. Я там не застануся. Я не магу застацца. Чаму тэтрарх увесь час пазірае на мяне сваімі кратовымі вачыма з-пад дрыготкіх павекаў?.. Дзіўна, што муж мае маці так на мяне глядзіць. Не ведаю, што гэта значыць. Зрэшты… не, ведаю…
МАЛАДЫ СІРЫЕЦ. Вы пакінулі баль, царэўна?
САЛАМЕЯ. Якое свежае тут паветра! Урэшце можна ўздыхнуць! Там, унутры, габрэі з Ерусаліма, што сварацца праз свае бязглуздыя абрады, і варвары, што ўсё п’юць, заліваючы горла віном, і грэкі са Смірны* з нафарбаванымі вачыма, нарумяненымі шчокамі й завітымі валасамі, і егіпцяне, маўклівыя, хітрыя, з пазногцямі бы з нефрыту, у рудых строях, і рымляне, грубыя, нязграбныя непрыстойнікі. О! Як я ненавіджу рымлянаў! Плебеі, што прыкідваюцца высакароднымі.
МАЛАДЫ СІРЫЕЦ. Вы не хочаце сесці, царэўна?
ПАЖ ІРАДЫЯДЫ. Навошта з ёй гаварыць? Навошта глядзець на яе?.. О, гэта дрэнна скончыцца…
САЛАМЕЯ. Як прыемна глядзець на поўню! Яна падобная да грошыка. Яна нібыта маленькая срэбная кветка. Яна халодная і беззаганная, гэтая поўня… Я ўпэўненая, што яна цнатлівая. Гэта прыгажосць цноты… Так, яна цнатлівая. Яна ніколі не ведала ганьбы. Яна не аддавалася мужчынам, у адрозненне ад іншых багіняў.
ГОЛАС ІЯКАНААНА. Ён прыйшоў, Уладар! Ён прыйшоў, Сын Чалавечы! Кентаўры схаваліся ў рэках, а сірэны пакінулі плыні і спяць пад лісцём у лясах.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.