і гадзінамі.
VI
Вінярскі выцягнуў «дыпламат», глядзеў на яго, гладзіў прабіты бок, і слёзы цяклі ў яго па шчоках. Потым апрануў плашч, не забыў парасон, ціхенька выслізнуў з кватэры, прытрымаўшы замок, і подбегам кінуўся з двароў на вуліцу, да запраўкі. «Дыпламат» ён захапіў з сабою.
Таксіст, нахабны, як і ўсе яны начным часам, назваў проста неверагодна вялікую суму. Вінярскі моўчкі адлічыў грошы і адразу расплаціўся.
Толькі б ніхто не заўважыў! Толькі б не прыйшоў у клініку сённяшнім вечарам Стэльмах! Цяпер Вінярскі добра разумеў, што адзіны яго ратунак, калі нікога няма, – паставіць назад «дыпламат», выправіць шпінгалеты, нават пераначаваць у кабінеце, на кушэтцы. А там, раніцаю, усё выдумаецца. Галоўнае, грошы будуць цэлыя. Няхай Стэльмах пра ўсё здагадаецца – ну і што? Сорам вочы не выесць. Затое ён, Вінярскі, зможа зноў жыць, як і жыў.
Ён стрымліваў сябе, прасіў сябе не расслабляцца раней часу – мала што там цяпер можа быць у кабінеце! – але ў душы ўсё расла, усё шырылася няўрымслівая радасць ад таго, што ўсё скончана. Яму не здавалася ўжо ні дурной, ні смешнаю сама сітуацыя: столькі сіл было патрачана, каб грошы ўкрасці, і ўсё для таго, каб усімі сіламі старацца вярнуць іх назад…
Каля бальніцы ён выскачыў з машыны і хутка пайшоў у двор. Падняў галаву, спатыкнуўся і не паверыў сваім вачам – здалося, што той жывы, страшны сваёй будзённасцю сон працягваецца. У кабінеце гарэла святло.
У нейкім атупенні ён стаяў, глядзеў на светлае акно, на клёны, кусты, якія холадна свяціліся сваімі зялёнымі лістамі ў святле бальнічных ліхтароў. Падумаў чамусьці: «А што, калі я зусім не грошы ўкраў, я ж не паглядзеў нават». Трэба было неяк канчаць усё гэта. Трэба было ісці здавацца. Як здавацца, што казаць? Што знайшоў «дыпламат» у двары? Усё – дурнота, глупства… Хто яму паверыць?
Ледзь перастаўляючы ногі, Вінярскі пацёгся назад, на вуліцу, падняўся на ганак галоўнага корпуса і пазваніў. Адразу ж за ледзь асветленымі шклянымі дзвярыма праплыла постаць вахцёркі.
I вы прыехалі? – расчыніўшы дзверы і прапускаючы яго, сказала яна і ўздыхнула.
Што значыць – і вы?.. А хто… яшчэ прыехаў? – прамармытаў Вінярскі, заходзячы ў вестыбюль і азіраючыся.
Вахцёрка замкнула дзверы, зайшла следам і стала перад ім, гледзячы знізу ўверх, сцягваючы на грудзях накінутую на плечы хустку, – маленькая і нязграбная, як чарапаха.
Дык хто прыехаў? – стараючыся быць развязным, паўтарыў Вінярскі. – Міліцыя… ці хто?
Пры чым тут міліцыя? Жонцы трэба званіць, – строга сказала вахцёрка.
Чыёй?
Стэльмахавай.
А… што такое?
– Іван Змітравіч у рэанімацыі цяпер. З сэрцам кепска. Я думала, вы таму і прыехалі…
Не верачы раптоўнай здагадцы, ад якой перахапіла дыханне і застукала ў скронях, баючыся распытваць далей, Вінярскі як быў – з «дыпламатам» у руцэ – павярнуўся, каб бегчы ў свой корпус.
– У кабінеце схапіла, – сказала яму ў спіну вахцёрка. – Прыйшоў сюды гадзін у сем, такі рады – а чаго прыйшоў?..
Дзверы ў кабінет