Наталка Харытанюк

Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката (зборнік)


Скачать книгу

– каб ахутаць дымам сваю тайну. Гэта я разумею: тайну, якая магла ў любую хвіліну выслізнуць з яго гісторыі. Гісторыя дзяўчыны перапыняецца – бо знікае дзяўчына. Знікае і дом у апавяданні Оскара – бо больш туды ніхто не прыходзіць. Знікае ўсё – і адзінае, што застаецца ў Оскара – гэта тайна. А без яе – і апавяданне б знікла. І таму Оскар з усяе сілы чапляецца за гэтую тайну, цягне да сябе і глядзіць у вочы. А хіба так можна – хіба тайна застанецца тайнай, калі ёй глядзець у вочы?

      Калі тайне паглядзець у вочы, можна спустошыцца. Я гэта разумею. Разумее гэта і Гары.

      Паліць Оскар. Паліць Гары. Палю і я. Даслухаўшы гісторыю, мы маўчым і напружана падбіраем словы.

      – І што далей? – нарэшце пытаю я.

      – Дзяўчына памерла. Тайна засталася тайнай. Я напісаў сваё апавяданне, – паціснуў Оскар плячыма: маўляў, гэта яшчэ не ўсё. Ці: хіба важна, што было далей, галоўнае я ўжо расказаў. Альбо: раскажыце вы мне, што было далей.

      Гары, уважліва гледзячы на Оскара, расхінае дым ледзь заўважным гэстам. Ён рыхтуецца – і вось ён ужо гатовы – расказаць нам, што было далей. Я прадчуваю, што зараз здарыцца непапраўнае – зараз Гары разгадае загадку сфінкса, за якую так чапляецца Оскар. Бязлітасны Гары – ён не трывае, калі чапляюцца. Усё роўна – за што. Яго гэта бянтэжыць – і тады ён смяецца. Тады ён вар’яцее – тады ў ім прачынаюцца сірэны. “Оскар, – шапчу я, пачуўшы першыя ноткі сірэн у смеху Гары – незваротныя ноткі – якія звабяць і ніколі не адпусцяць, – пакуль не позна – пакуль Гары нічога табе не сказаў – бяжы, альбо заляпі вушы воскам, прывяжы сябе да мачты!”

      Але Гары так пяшчотна трымае яго за плечы. Нібы прыкуты позіркам Гары, Оскар не варушыцца, калі той скрозь смех працінае яго: – Загадка твайго сфінкса ў тым, што ніякай загадкі не было, – шэпча Гары. І ўжо грамчэй: – Дзяўчыне хацелася тайны – яна яе прыдумала. У загадкавы дом, які яна здымала, каб пагуляцца ў тайну, яна і прыходзіла, толькі каб там праседзець свае дзве загадкавыя гадзіны, – кажа Гары і змаўкае. І больш нічога. Цяпер Гары нібыта і не займае гэтая гісторыя. Ён адварочваецца да вакна – у якім ужо пачынае віднець – і кажа мне, што наступнае сваё апавяданне я мушу напісаць пра гэта. “Пра што – гэта?” – не разумею я, гледзячы, як разгублены Оскар выкрэслівае радок за радком загадку са сваёй гісторыі.

      Здаецца, Оскар яшчэ нешта ўзважвае, а пасля сядае за сшытак – і закрэслівае апавяданне. На верх гісторыі пра загадкі ён запісвае словы, якія толькі што яму сказаў Гары. Ён ловіць іх – як птушкі ловяць – лёгка і цёпла.

* * *

      Калі за вокнамі пачне прачынацца горад – пойдуць першыя трамваі, зацокаюць коні, мы нібы абудзімся ад свайго здранцвення. Оскар працягне Гары свой перапісаны рукапіс – ад апавядання амаль нічога не застанецца. Толькі назва, выведзеная ўпэўненай рукой: “Сфінкс без загадак”. “Бязлітасны Гары,” – падумаю я, гледзячы, як задаволена ён будзе рукацца на развітанне з Оскарам. “Мілы Гары,” – скажа Оскар.

      Я буду ўважліва прыглядацца да Гары ў гэты момант: нешта іх ужо звязвала, нейкая гісторыя была – да мяне, задоўга да майго