Эдгар Алан По

Маска Чырвонае Смерці (зборнік)


Скачать книгу

выпраменьваючы барвовыя і залатыя водбліскі, і, мірна ўладкаваўшыся па-над намі, дзень пры дні пачало апускацца усё ніжэй, аж пакуль краямі не ўлеглася на вершаліны гор, ператвараючы іх цьмянасць у велічнасць і замыкаючы нас у чароўнай вязніцы пышнасці й прыгажосці.

      Хараством Элеанора была падобная да серафіма, але была яна дзяўчо наіўнае і шчырае, як і кароткае жыццё, што яна прабавіла сярод кветак. Яна не хавала палымянага кахання, што хвалявала яе сэрца, і зазірнула разам са мною ў самыя патаемныя яго закуткі, калі мы ўдваіх шпацыравалі Далінаю Шматколерных Траваў, разважаючы пра вялікія змены, што кагадзе там адбыліся.

      І аднойчы ў слязах загаварыла яна пра апошнюю змену, што напаткае ўсё чалавецтва, і з таго часу адно пра гэта цвердзіла, шторазу вяртаючыся да гэтае сумнае тэмы, гэтаксама як у песнях шыразскага паэта* ва ўсіх варыяцыях зноў і зноў сустракаюцца тыя самыя вобразы.

      Яна адчула, што Смерць кранулася рукой яе грудзей – падобная да матылька, яна была надзеленая незвычайнаю прыгажосцю адно для таго, каб памерці; але жах смерці для яе быў толькі ў адным, аб чым аднойчы ўвечары яна і расказала мне на беразе Ракі Маўчання. Вялікі боль прыносіла ёй думка пра тое, што, пахаваўшы яе ў Даліне Шматколерных Траваў, я назаўсёды пакіну гэты шчаслівы край і дарыцьму каханне, палкасць якога дагэтуль належала толькі ёй, панне са свету вонкавага й бруднага. І тады я адразу ж кінуўся да ног Элеаноры і пакляўся перад ёй і Нябёсамі, што ніколі не ажанюся ні з адной дачкой зямлі, што нічым не здраджу яе светлай памяці або памяці яе шчырага пачуцця, якім яна гэтак мяне ашчаслівіла. І я паклікаў магутнага Уладара сусвету, каб Ён стаў сведкам урачыстасці мае клятвы. А як я парушу тую клятву, то няхай прыпадзе на мяне кара, аб якой я прасіў Яго і яе, святую, што жыцьме ў Элізіюме*, і няхай кара тая будзе такою жахліваю, што я нават казаць пра яе не наважуся. І ясныя вочы Элеаноры пасвятлелі, калі я сказаў гэтыя словы; і яна ўздыхнула, нібы смяротны цяжар упаў з яе душы, і, задрыжэўшы, вельмі горка заплакала, але прыняла маю клятву (бо яна была зусім дзіцем), і гэта дало ёй палёгку перад абліччам смерці. Праз колькі дзён, мірна адыходзячы, яна сказала мне, што за тое, што я зрабіў для заспакаення яе душы, яна пасля смерці будзе ахоўваць мяне, і, калі ёй будзе дазволена, уначы будзе прыходзіць да мяне наяве; але ж, калі райскім душам тое не будзе дазволена, яна, прынамсі, часта давацьме мне знакі свае прысутнасці – ці то ўздыхаючы вечаровым ветрыкам, ці то напаўняючы паветра, якім я дыхаю, водарам анёльскіх кадзілаў. І з гэтымі словамі на вуснах яна рассталася са сваім нявінным жыццём, кладучы канец першай эпосе майго быцця.

      Дасюль я казаў толькі праўду. Аднак, мінаючы бар’ер на шляху Часу, утвораны сконам маёй каханай, і ўступаючы ў другую эру свайго існавання, я адчуваю, як цень ахутвае мой розум, і я сумняюся ў беззаганнасці сваёй памяці. Аднак я буду казаць далей. Гады пакутліва цягнуліся адзін за адным, а я ўсё яшчэ не сыходзіў з Даліны Шматколерных Траваў; але яшчэ адна