Васіль Якавенка

Пакутны век. Трылогія


Скачать книгу

нягод?

      Як, напрыклад, можа ўспрымацца гэты заклік шаснаццацімільённым беларускім народам, меўшым у не такім ужо і далёкім мінулым сваю ўласную, дадам яшчэ, і моцную дзяржаву, якой было Вялікае Княства Літоўскае, а гаспадарылі ў ім продкі сучасных беларусаў. Гэты народ у выніку «вызваленчай» вайны аказаўся раздзеленым ажно на чатыры часткі, у кожнай з якіх яго пазбавілі права нават на родную школу.

      Міру чакаюць прагна ўсе, але, каб яго дасягнуць, неабходна перш-наперш ліквідаваць існуючае бяспраўе народаў, асабліва на ўсходзе Еўропы, дзе царуюць Расея і Польшча. І як можна стабілізаваць становішча з бяспраўем, рабствам, разбоем, галечай і голадам?

      Не што іншае, як бяспраўе і занявольванне народаў, з’яўляецца крыніцай нагрувашчвання цёмных хмараў, якія ўжо гэтулькі часу вісяць над Усходняй Еўропай і раней ці пазней абернуцца навальніцай і нават бурай.

      А ці будзе то рэвалюцыя ці вайна або тое і другое разам, прадказаць пакуль цяжка, адно катастрофы не пазбегнуць.

      Бачачы ўжо сёння непазбежнасць такіх падзей, у якіх вымушаны будзе прыняць самы непасрэдны ўдзел і мой народ дзеля таго, каб вызваліцца ад жудаснага жыцця, створанага для яго акупантамі Беларусі, я, будучы галоўным прадстаўніком беларускага народа, упаўнаважаным для абароны яго нацыянальных правоў і інтарэсаў, лічу за свой абавязак даць Вашай Дастойнасці напярэдадні гэтых падзей па магчымасці поўнае і ўсебаковае асвятленне становішча як ва Усходняй Еўропе наогул, так і асабліва ў той частцы яе, каторую займае Беларусь, што імкнецца да свайго ўласнага гаспадарання і суверэннасці.

      Як вядома, Беларуская Народная Рэспубліка была ўтворана ў 1917–1918 гадах не толькі на аснове гістарычнага права нашага народа на самастойнае дзяржаўнае існаванне, але і па волі яго 1872 дэпутатаў ад усёй Беларусі на Усебеларускім Кангрэсе.

      Пра тое, якім жандарам была Польшча ў дачыненні да Беларусі, Украіны, Расеі дый Германіі, ці трэба казаць. Яна стала такой, атрымаўшы ад Францыі дастатковую колькасць зброі. У Беларусі яе абразы і здзекаванні з насельніцтва доўжацца дагэтуль.

      Не давялося доўга чакаць націску на Беларусь і з боку Масквы.

      У часе сусветнай вайны заходнія беларускія землі з 1915 года апынуліся пад уладай немцаў. У пачатку 1916 года ў заходняй частцы беларусы атрымалі ад фельдмаршала Гіндэнбурга прызнанне беларускага народа і яго мовы як асобнае ад іншых і раўнапраўнае з іншымі. Ад нямецкай улады беларусы атрымалі права на правядзенне нацыянальнае культурнае працы, чаго ніяк не маглі дабіцца ўсходнія беларусы ад расейскай «свабоднай дэмакратыі». Створаны Беларускі нацыянальны ўрад, на жаль, не паспеў займець сваю ўласную вайсковую сілу. Нямецкае войска пакінула Беларусь, і наш урад вымушаны быў пайсці ў эміграцыю.

      Трагедыю майго народа лепей за ўсё можна праілюстраваць прыкладам таго ж падзелу краіны ў выніку руска-польскай вайны і дамоўленасці маскоўска-бальшавіцкага ўрада з Польшчай, Літвой, Латвіяй:

      Калі